За ўратаваньне Мэмарыялу - Распачалася заключная талака ў Курапатах

Распачалася заключная талака ў Курапатах (Белсат)

Чацвер, 18 Снежань 2014. Відэа

У Курапатах распачаўся восеньскі этап талакі. Дапамагчы ў добраўпарадкаванні ўрочышча можа кожны ахвотны. Дый на свае вочы паглядзець, у якім стане цяпер гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі - месца расстрэлаў і пахавання рэпрэсаваных.

Амаль у кожнай беларускай сям'і ёсць продак, што пацярпеў ад дзяржаўнай рэпрэсіўнай махіны ў сталінскія часы, калі маглі расстраляць проста за іншы вобраз думак. Аднак нават не кожны мянчук, што праязджае Курапаты праз кальцавую дарогу сталіцы, ведае пра змрочную таямніцу гэтага лесу -- месца нацыянальнай трагедыі.

УЛАДЗІМІР РАМАНОЎСКІ, АРГАНІЗАТАР ТАЛАКІ:"Курапаты -- гэта на сёння сімвал запушчанасці ды забыцця. Калі ў мінулым стагоддзі гэта быў сімвал трагедыі людзей, то сёння, калі казаць аб грамадстве, -- сімвал запушчанасці Курапатаў і забыцця ў грамадстве. З гэтым нельга ніяк мірыцца".

І не мірацца. Грамадскія актывісты і проста неабыякавыя людзі сваёй працаю не дазваляюць Курапатам зарасці хмызняком і абыякавасцю.

Дадатковая інфармацыя