За ўратаваньне Мэмарыялу - Праўда пра Курапаты

Праўда пра Курапаты

Чацвер, 18 Снежань 2014. Відэа

Аповед эксперта-археолага Міколы Крывальцэвіча, які летам 1988 года прымаў удзел у эксгумацыі парэшткаў у Курапатах.

Пра тое, што адбывалася ў Курапатах свет даведаўся ў 1987-1988 годзе. Гэта адбылося пасля таго, як у газеце "Літаратура і мастацтва" з'явілася першая публікацыя аўтарства Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты -- дарога смерці". І гэтая публікацыя была пачаткам вялікай ініцыятывы і пачаткам узбуджэння грамадскай думкі пра тое, што неабходна ў Курапатах праводзіць даследванні і праводзіць эксгумацыю магіл для таго, каб даказаць і паказаць, што тут, у гэтым урочышчы праводзіліся расстрэлы ў сталінскія часы.

Дадатковая інфармацыя