За ўратаваньне Мэмарыялу - Ігар Кузняцоў: Ніводны пункт пастановы аб увекавечанні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах не выкананы

Ігар Кузняцоў: Ніводны пункт пастановы аб увекавечанні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах не выкананы

Аўторак, 03 Люты 2015. Відэа, Навіны

Гісторык Ігар Кузняцоў: "18 студзеня споўнілася 26 гадоў з таго дня, калі была прынята пастанова Савета міністраў Беларусі аб увекавечанні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах. Ніводзін пункт з гэтай пастановы да сённяшняга дня не выкананы.

Таму тэма вельмі актуальная. Таму мы збіраемся, каб вярнуцца да праблем, пастаўленых у мінулым годзе. У прыватнасці, выданне ў электронным выглядзе — "Чорная кніга Сталінізму. Беларусь". І другое — каб сёлета ў Беларусі прайшоў грамадскі трыбунал "Злачынствы сталінізму" і напярэдадні 29 кастрычніка, Дня памяці ахвяр палітрэпрэсій, павінна быць вынесена абвінаваўчае заключэнне.

І яшчэ вельмі важны момант для гэтага года: 5 сакавіка спаўняецца 75 гадоў, калі на бюро ЦК УКП(б) было прынята рашэнне аб ліквідацыі 22 тысяч афіцэраў польскай арміі."

Дадатковая інфармацыя