За ўратаваньне Мэмарыялу - Ініцыятыва абвяшчае акцыю "Няхай палеглым спяваюць птушкі"

Ініцыятыва абвяшчае акцыю "Няхай палеглым спяваюць птушкі"

Пятніца, 01 Май 2015. Талака, Навіны

Зрабі ці набудзь шпакоўню і прынясі на Курапаты. Няхай палеглым тут спяваюць птушкі!



Птушаняты ў Курапатах. 3 чэрвеня 2013 года. Фота Яўгена Батуры.

Якія бываюць домікі для птушак?

Домікі для птушак бываюць самыя розныя па форме і функцыям, якія выконваюць. Ёсць домікі для соваў, сініц, дзятлаў, шпакоў і іншых птушак. Зьнешні выгляд залежыць толькі ад вашай фантазіі: вы можаце зрабіць вялікі "шматпакаёвы" ці звычайны, у выглядзе сапраўднай хаткі ці проста прамавугольны. Самымі папулярнымі з'яўляюцца шпакоўні. Пры наяўнасьці адпаведных інструмэнтаў іх можна зрабіць самастойна.

скворечники

Па прыкладзе шпакоўні можна зрабіць домікі для сініц, валасяніц і некаторых іншых птушак. Аднак іх памеры трэба будзе зьменшыць.

Сінічнік

Сінічнікі

Як разьвешваць домікі для птушак? Шпакоўні звычайна разьвешваюць недалёка ад лугоў і палёў, на вышыні ня менш за восем мэтраў ад зямлі. Домікі для сініц можна зафіксаваць на вышыні ад трох да васьмі мэтраў, у садах, парках ці недалёка ад іх. Там жа развешваюць домікі для валасяніц і плісак, на вышыні ад чатырох да шасьці метраў. Замацоўваць домікі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву. Лепш за ўсё проста прывязаць дротам, для гэтага ў верхняй частцы доміка робяць спэцыяльныя петлі. Добра, калі домік будзе крыху нахіляцца наперад. Гэта дазволіць птушкам лёгка вылятаць зь яго.

Ініцыятыва “За ўратаваньне Мэмарыяла Курапаты” запрашае Вас прыняць удзел у мерапрыемствах па добраўпарадкаваньні урочышча Курапаты, найбуйнейшага ў Беларусі месца пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рапрэсій.

Кожны аўторак 17.00 – 20.00,
 кожную суботу 12.00 - 15.00. І так да 29 кастрычніка 2015, калі будуць падведзены вынікі працы.
 Калі няма магчымасьці ўдзельнічаць фізічна, можна дапамагчы прыладамі працы (секатары, рыдлёўкі, трымеры, сякеры) ці матэрыяламі для вырабу крыжоў (патрэбны брус 150х150). 
Будзем рады любой дапамозе!
Разам мы зробім больш!
Тэлефоны для сувязі:
 +375 29 6291761 – Ганна
 +375 29 6031855 +375 29 7548040 – Сьвятлана

Паводле матэр'ялаў на сайтах ptushki.org, masteru.org.ua

Дадатковая інфармацыя