За ўратаваньне Мэмарыялу - Грамадскія актывісты чакаюць, што ўлады прафінансуюць працы па добраўпарадкаваньню Курапатаў да сярэдзіны жніўня

Грамадскія актывісты чакаюць, што ўлады прафінансуюць працы па добраўпарадкаваньню Курапатаў да сярэдзіны жніўня

Панядзелак, 08 Ліпень 2013. Талака, Навіны

Грамадскія актывісты, якія ўвайшлі ў склад працоўнай групы пры Менскім райвыканкаме па добраўпарадкаваньню места масавага пахаваньня ахвяр рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты, чакаюць, што да сярэдзіны жніўня Менгарвыканкам прафінансуе працы па санітарнай ачыст

Па яго словах, на наступным тыдні прадстаўнікі працоўнай групы пад эгідай раённай улады зьвярнуцца да Менгарвыканкаму з запытам забясьпечыць Бараўлянскае лясніцтва Менскага лесапаркавай гаспадаркі фінансавымі сродкамі для ажыцьцяўленьня прац па прыбіраньні тэрыторыі урочышча.

Як паведаміў Раманоўскі, фінансавая дапамога сталічных уладаў неабходна да таго часу, паколькі 15-22 жніўня плануецца правесьці другі этап вялікай талакі па ачыстцы Курапатаў, ініцыяванай грамадствам. “Было б выдатна, каб да гэтага часу улады гораду адгукнулісь, таму што ў райвыканкаме не прадугледжана такіх сродкаў, самім не справіцца. З дапамогай гораду мы маглі б эфектыўна працаваць пад кіраўніцтвам мясцовага лясніцтва»,– патлумачыў ён.

Акрамя таго, адзначыў прадстаўнік «Мэмарыялу”, райвыканкам падрыхтаваў плян санітарнай апрацоўкі леса і направіў яго на ўзгадненьне са спэцыялістамі экалагічных службаў, аддзелаў земляўлядкаваньня, лясной гаспадаркі Менскай вобласьці.

Раманоўскі нагадаў, што зараз у склад працоўнай групы акрамя яго і грамадскай актывісткі Ганны Шапуцька ўваходзяць спэцыялісты адміністрацый Менскай вобласьці, раёну і Бараўлянскага сельсавету. Плануецца таксама падключыць да працы гэтай групы прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі, каб яны «ажыцьцяўлялі кантроль над працамі на гістарычным аб’екце».

«Акрамя парэшткаў будаўнічага сьмецьця, старой мэблі, могільніка для сабакаў, мы выявілі там агромністые бэтонныя пліты. Важна, каб спэцыялісты НАН ўзважылі сітуацыю і сказалі нам, ці можна закопваць гэтыя пліты ў гэтым месцы альбо паступіць з імі зь імі неяк інакш», - падкрэсьліў абаронца Курапат.

Нагадаем, летась вясной гэтага году грамадскія актывісты ініцыявалі вялікую талаку па прыбіраньні ляснога масіву ў Курапатах. Першы этап гэтай працы пачаўся 25 траўня без дапамогі мясцовага лясніцтва, што прыцягнула да талакі ўвагу праваахоўных органаў і кіраўніцтва Менскай вобласьці. Грамадскія актывісты зьвярнулісь у адміністрацыю Менскага раёну з прапановай стварыць грамадскую раду па дабраўпарадкаваньні тэрыторыі мэмырыялу, аднак раённыя ўлады пайшлі і стварылі працоўную групу па дадзенаму пытаньню.

Другі этап талакі запланавана правесьці 15-22 жніўня, трэці – 21-28 кастрычніка. Паміж этапамі грамадскія актывісты прыбіраюць тэрыторыю мэмарыялу кожны аўторак.

«Беларускія навіны»

Дадатковая інфармацыя