За ўратаваньне Мэмарыялу - Мінкульт сёння ўзаконіў Бульбаш-хол

Мінкульт сёньня ўзаконіў «Бульбаш-хол»

Чацвер, 28 Лістапад 2013. Бульбаш-Хол, Навіны

Навукова-мэтадычная рада ўдвая зьменшыла ахоўную зону Курапатаў.

Удвая — г. зн. з 100 мэтраў да 50, роўна да плоту забаўляльнага комплексу (так званага “Бульбаш-холу”). Ці выпадковасьць гэта — што ніякія пабудовы комплекса не давядзецца руйнаваць — невядома. Раней ахоўная зона закранала 4 маленькія пабудовы, але не чапала асноўны будынак.

Рашэньне зьменшыць ахоўную зону ўдвая прыняла сёньня ў Менску навукова-метадычная рада Міністэрства культуры. На паседжаньні ў якасьці назіральнікаў прысутнічалі старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, навуковы кіраўнік Курапатаў Мая Кляшторная, удзельніца ініцыятывы “За ўратаваньне Курапатаў” Ганна Шапуцька.

Антон Астаповіч зьвярнуў увагу прадстаўніка пракуратуры на парушэньне парадку разгляду праэкта — спачатку ён мусіў быць узгоднены з Маяй Кляшторнай, а толькі быць пасьля вынесены на разгляд. Ганна Шапуцька заклікала Раду не прымаць “амаральнага злачыннага” рашэньня і не дапусьціць суседства забаўляльнага комплекса побач з месцамі расстрэлаў тысячаў людзей. Тым не менш, Рада прагаласавала за новы праект аднагалосна. Дакладна невядома, хто з чальцоў Рады прысутнічаў на сёньняшнім паседжаньні. У твар актывісты ведаюць толькі Ігара Чарняўскага, які таксама галасаваў за змяншэньне ахоўнай зоны і фактычна за легалізацыю “Бульбаш-хола”.

Эўрарадыё

Дадатковая інфармацыя