За ўратаваньне Мэмарыялу - Верагодна Бульбаш-хол вывеў у Курапаты каналізацыю

Бульбаш-хол вывеў у Курапаты каналізацыю? (фота)

Чацвер, 31 Кастрычнік 2013. Бульбаш-Хол, Навіны

Люкі, падобныя на каналізацыйныя, знаходзяцца ў ахоўнай зоне ўрочышча.

Грамадскія актывісты заўважылі бетонныя люкі ў апошні дзень талакі — і былі шакаваныя знаходкай. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла актывістка Ганна Шапуцька.

Люкі размяшчаюцца ў лесе непадалёк ад плота забаўляльнага комплекса (так званы “Бульбаш-хол”) на тэрыторыі, якая мае статус ахоўнай зоны. Гэты факт пацвярджаецца тым, што некаторыя пабудовы забаўляльнага комплексу прызнаныя пракуратурай незаконнымі, бо парушаюць ахоўную зону.

Удзельнікі ініцыятывы “Уратуем Курапаты” падрыхтавалі заявы ў Генпракуратуру і Міністэрства культуры, каб высвятліць, як у ахоўнай зоне, дзе забароненыя падобныя раскопкі, маглі з’явіцца каналізацыйныя люкі. Не выключана, што пры капанні траншэй і пракладцы труб маглі быць пашкоджаныя магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Курапаты — урочышча на сённяшнім ускрайку Мінска, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсій былі знішчаны і пахаваныя дзясяткі тысяч невінаватых людзей.

Еўрарадыё

Дадатковая інфармацыя