За ўратаваньне Мэмарыялу - Вялікая Талака ў Курапатах распачнецца 25 траўня ў 12-00 (расклад талокаў)

Вялікая Талака ў Курапатах распачнецца 25 траўня ў 12-00 (расклад талокаў)

Пятніца, 17 Май 2013. Талака, Навіны

Вялікая Талака ў Курапатах пройдзе ў 3 этапы ў перыяд з 25 траўня па 29 кастрычніка 2013 года. Такое рашэнне было прынятае 15 траўня на сустрэчы ініцыятывы "За ўратаванне Курапатаў".

Сябры ініцыятывы заклікаюць да ўдзелу ў Талаке сябраў беларускіх партыяў, арганізацыяў, рухаў і ініцыятываў ды ўсіх неабыякавых да лесу мемарыяла грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці вядомых беларускіх дзеячоў, музыкаў, мастакоў, пісьменнікаў.

 

Ініцыятыва “За ўратаванне Курапат” таксама звяртаецца па дапамогу – для Талакі патрэбныя:

- граблі,

- сякеры,

- пілы і нажоўкі,

- кустарэзы і секатары,

- вёдры і вялікія мяшкі для сьмецця

- працоўныя пальчаткі

- іншы працоўны інвентар.

 

Можна таксама ахвяраваць грашовыя сродкі на набыццё інструментаў, звязаўшыся з каарданатарам Талакі Раманоўскім Уладзімірам Іванавічам (тэл. 8-029-6345078 вэлкам) ці з каардынатарам ініцыятывы Шапуцькай Ганнай Віктараўнай (тэл. 8-029-6291761 вэлкам).

 

1-этап Талакі, прысвечаны 25 -м угодкам з'яўлення артыкула "Курапаты — дарога сьмерці" Зянона Пазняка і Шмыгалева ў ЛіМе 3 чэрвеня 1988 года пройдзе па наступным раскладзе:

 

25 траўня 2013 (субота)        –   12-00 - 18-00

27 траўня 2013(панядзелак) –    17-00 - 20-00

28 траўня 2013( аўторак)      –    17-00 - 20-00

29 траўня 2013(серада)        –    17-00 - 20-00

30 траўня 2013 (чацвер)       –    17-00 - 20 -00

31 траўня 2013(пятніца)        –    17-00 - 20-00

1 чэрвеня 2013(субота)      –    12-00 - 18-00

 

А непасрэдна 3 чэрвеня 2013 г. адбудзецца круглы стол, прысвечаны 25-годдзю адкрыцця Курапатаў.

 

2-этап Талакі, прысвечаны Міжнароднаму Дню памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій, што адзначаецца 23 жніўня, пройдзе 15 -22 жніўня 2013 года

 

3- этап Талакі да 29 кастрычніка – Дня ўшанавання памяці  ахвяр таталітарных рэпрэсій у Беларусі – пройдзе 21-28 кастрычніка 2013 года.

 

У перыяд паміж этапамі сябры ініцыятывы "За ўратаванне Курапатаў" прапануюць праводзіць талаку Талаку раз у тыдзень па аўторках з 17-00 да 20-00.

 

Дадатковая інфармацыя