За ўратаваньне Мэмарыялу - У Беларусі складуць «чорную кнігу сталінізму»

У Беларусі складуць «чорную кнігу сталінізму»

Серада, 12 Люты 2014. Навіны

«Паколькі кніга ствараецца ў электронным выглядзе, — адзначыў ён, — ніякіх абмежаванняў па аб'ёме матэрыялаў не прадугледжваецца. Кожны можа падаць матэрыялы, фота, копіі дакументаў аб сваіх сваяках, якія пацярпелі ад рэпрэсій, — без усякай цэнзуры і абмежаванняў».

Па словах Кузняцова, кніга будзе складацца з двух частак. Першая будзе ахопліваць перыяд з 1929 -га па 1953 год і ў далейшым будзе папаўняцца матэрыяламі з 1917-га па 1928, пасляваеннымі падзеямі і «тым, што характэрна для сучаснай Беларусі, - гісторыя рэпрэсій у нас, на жаль, не скончылася».

Як сказаў кіраўнік беларускага «Мемарыялу», кнізе будуць папярэднічаць тры прадмовы - французскага гісторыка Нікаля Верта і Аляксандра Грыцанава, які пайшоў з жыцця, вядомага сваімі даследаваннямі прыроды таталітарызму і аўтарытарызму. Аўтар трэцяй прадмовы пакуль не вызначаны. Сярод аўтараў кнігі Кузняцоў назваў Таццяну Процьку, Аляксандра Урублеўскага, Радзіма Гарэцкага, Ірыну Раманаву, Ніну Стужынскую, Леаніда Маракова, Леаніла Лыча і іншых, у тым ліку прадстаўнікоў замежных краін.

«Праект выключна грамадскі, ніякія гранты, прыцягнутыя фінансы выкарыстоўвацца не будуць», - заявіў Кузняцоў.

Марат Гаравы, «Наша Ніва»

Дадатковая інфармацыя