За ўратаваньне Мэмарыялу - Талака ў Курапатах (+відэа)

Талака ў Курапатах (+відэа)

Нядзеля, 17 Красавік 2016. Талака, Навіны

Аб’яднанне «Вяртанне памяці» правяло ў Курапатах першую сёлета талаку – для прыборкі ўрочышча.

Камэнтар Ганны Шапуцькі:

"Сення 16 красавіка мы распачалі Талаку 2016. Распачалі акцыяй памяці "Няхай памерлым спяваюць птушкі". Мы павесілі на дрэвы 16 дамкоў для птушак, няхай птушыны спеў-малітва гучыць у гэтым шматпакутным лесе. Мастак Алесь Пушкін прыняў удзел у акцыі, ён зрабіў незвычайную шпакоўню, з аднаго погляду на яе становіцца зразумела,хто і каго тут забіваў. Мастак, што скажаш)

Бараўлянскае лясніцтва зрэзала ўсе кустоўе і зараз нам трэба, выцягнуць яго да дарогі, каб машыны маглі вывезці з лесу. Трэба адзначыць, што прачысцілі цалкам увесь Курапацкі лес, па -за кальцавой дарогай. Малайцы. Адзінае,што карані засталіся і нам трэба будзе іх выкарчовываць, працы яшчэ хопіць не на адзін год. Лясніцтва чакае дапамогі ад нас, грамадзян і гатова з намі супрацоўнічаць, кантактаваць. Але ж стэнд, які Бараўлянскае лясніцтва ўсталявала сення каля Курапат, кажа пра тое,што не разумеюць цалкам леснікі сваей місіі, бо калі падыходзіш да яго і чытаеш, то быццам галоўнае тут лес і Бараўлянскае лясніцтва)), а не тыя людзі, якія ў ім закатаваны. Будзем спадзявацца,што знойдзем паразуменне з імі і памяняюць гэтую мякка кажучы странную для Курапатаў шыльду.

Парадавала,што сення ў Курапатах адбываліся і талокі сябраў партыі КХП-БНФ і "Маладога Фронту". Працы хопіць усім і надоўга. Галоўнае не сварыцца. Мэта ў нас адна- годна ўшанаваць памяць забітых сталіністамі продкаў.

Калі сыходзілі, то сустрэлі старога чалавека 1924 г, які жыве непадалек і ўспамінаючы тое, як забралі і расстралялі яго настаўніка, плача. Бацьку яго таксама рэпрэсавалі- саслалі ў Комі, дзе ён і загінуў. Стары быў вельмі удзячны тым, хто памятае і пытаецца адкрыць праўду пра страшныя гады сталінскіх рэпрэсій. Талокі, якія будзем ладзіць мы, гісторыка-асветніцкае аб'еднанне "Вяртанне памяці" будуць адбывацца па аўторкам з 17-00 да 20-00 і па суботах з 13-00 да 16-00. Выбірайце час і далучайцесь. Будзем салідарнымі! Нельга забыць."

Відэа Белсат, Радыё Свабода

Дадатковая інфармацыя