За ўратаваньне Мэмарыялу - Талака 2015

Талака'2015 пачалася!

Панядзелак, 20 Красавік 2015. Талака, Навіны

18 красавіка ва ўрочышчы Курапаты стартаваў новы этап Талакі.

Акцыя будзе штотыднёва праводзіцца па аўторках (17.00 - 20.00) і суботах (12.00-15.00). На першую акцыю прыйшло шмат новых людзей. Народ прыбіраў сьмецьце, карчаваў сьпірэю, паліў старыя бярвеньні, што калісьці былі папілаваныя і раскіданыя па ўсім лесе. Першы дзень прайшоў плённа. Далучайцеся!

Фота Арцёма Лявы

Дадатковая інфармацыя