За ўратаваньне Мэмарыялу - Супраць манапалізацыі праўды. Зварот да грамадскасці

Супраць манапалізацыі праўды. Зварот да грамадскасці

Пятніца, 09 Лістапад 2012. Навіны

Сябры Грамадскага аргкамітэта па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі адрэагавалі на «несправядлівыя і паклёпніцкія словы старшыні КХП-БНФ Зянона Пазняка».

«Недапушчальна дзяліць памяць пра бязвінна загубленных ахвяраў сталінізму па нацыянальнай, канфесійнай ці сацыяльнай прыкметах. Мы супраць любых спробаў манапалізацыі праўды на гісторыю палітрэпрэсій 1920-1950-х гадоў. Мы супраць любых спробаў «прыватызацыі» месцаў расстрэлаў і пахаванняў ахвяраў сталінскага тэрору», — гаворыцца ў звароце да беларускай грамадскасці.

Такі зварот стаў адказам на выказвані Зянона Пазняка пра Курапаты. Калі палітык не падтрымаў ініцыятыву з адкрыццём на месцы масавых расстрэлаў памятнага знака закатаваным польскім афіцэрам, а гісторыка Ігара Кузняцова абвясціў персонай нон-грата ў Курапатах. Таксама ён адмовіў ініцыятыву грамадскай кампаніі «Гавары праўду» і руху «За свабоду» аб гуртаванні сілаў вакол Курапатаў.

«Ахвяры з катамі не яднаюцца», — заявіў Пазняк.

Зварот падпісалі былыя вязні ГУЛАГу Уладзімір Раманоўскі і Сяргей Ханжанкоў, старшыня Беларускай асацыяцыі палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч, гісторыкі Ларыса Андросік і Ігар Кузняцоў, культуролаг Вацлаў Арэшка, каардынатар грамадскай ініцыятывы «За Волю» Ганна Шапуцька, каардынатар кампаніі «Пакаянне» БХД Валерыя Чарнаморцава, журналіст Марат Гаравы.

Дадатковая інфармацыя