За ўратаваньне Мэмарыялу - 12 лютага адбыўся брыфінг, арганізаваны ініцыятывай “За ўратаванне мемарыяла Курапаты“ і беларускай філіі міжнароднага Мемарыяла.

Справаздача брыфінгу "За ўратаваньне мемарыяла Курапаты"

Субота, 15 Люты 2014. Навіны

У сераду 12 лютага адбыўся брыфінг, арганізаваны ініцыятывай “За ўратаванне мемарыяла Курапаты“ і беларускай філіі міжнароднага Мемарыяла прысвечаны ўвекавечванню памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

 

На брыфінге адбылася прэзентацыя праграмы дзейнасці арганізацый на 2014 год – год 75-годдзя трагедыі 1939, год трагедыі уз’яднанай Беларусі. Былі прэзентаваны наступныя кампаніі:

  1. Пратэстная кампанія “Не – забаўляльным комплексам каля Курапат!” Мерапрыемствы кампаніі:
    • Відэапраект “Я – голас Курапат” (рэжысёр Вольга Мікалайчык);
    • Відэафільм “Курапаты – наш боль, “бульбаш-хол” – наша ганьба”;
    • Пікетаванне мінкультуры і забаўляльнага комплекса;
    • Распаўсюд сярод насельніцтва Менска ўлёткі пра Курапаты і сітуацыя вакол мемарыяла;
    • Распаўсюд улёткі сярод гасцей Чэмпіяната Свету, каб яны ігнаравалі ўсе рэстарацыі кампаніі “Наша рэстаранная група”;
    • Зварот да МІДаў розных краін, у федэрацыі хакейных каманд з мэтай інфармавання іх пра сітуацыю вакол мемарыяла, заклікаць іх ігнараваць рэстарацыі фірмы “Нашай рэстараннай групы”;
    • Акцыі рознага зместу накіраваныя на папулярызацыю Курапат і супраць адкрыцця рэстарацыі каля Курапат;
    • Судовы працэс.
  2. Кампанія Талака 2014;
  3. Зварот у ЮНЭСКО наконт унясення мемарыяла Курапаты ў спіс ЮНЭСКО;
  4. Міжканфесійны патранаж над Курапатамі;
  5. Пытанне маёмасніка мемарыяла;
  6. Стварэнне Чорнай кнігі сталінізму;
  7. Падрыхтоўка і правядзенне Трыбунала над камунізмам.

Дадатковая інфармацыя