За ўратаваньне Мэмарыялу - Палякі ўшанавалі памяць ахвяр у Курапатах

Польская дэлегацыя ўшанавала памяць ахвяр у Курапатах

Нядзеля, 12 Красавік 2015. Навіны

11 красавіка ў народным мэмарыяле "Курапаты" адбылося ўрачыстае ўскладаньне кветак членамі Польскае урадавае дэлегацыі.

У цырымоніі прынялі ўдзел міністр адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Мацей Клімчак, намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Паўлік, польскі амбасадар у Беларусі Лешэк Шарэпка, супрацоўнікі дыпмісіі.

У Курапаты прыйшлі таксама прадстаўнікі грамадскасьці & mdash; прадстаўнікі Саюза палякаў Беларусі, члены партыі КХП-БНФ & mdash; усяго каля 80 чалавек.

Малітву пра ахвяраў таталітарнага рэжыму, якія пахаваны ў Курапатах, правёў ксёндз-дэкан Раман Фоксінскі.

Вольга Кляшчук, NAVINY.BY

Дадатковая інфармацыя