За ўратаваньне Мэмарыялу - У Цвярской вобласці збіраюцца адкрыць Музей Сталіна

Пад Цьверру адкрыюць музэй Сталіна (Відэа)

Серада, 11 Сакавік 2015. Грамадскі трыбунал, Навіны

У Цьвярской вобласьці неўзабаве ўрачыста адкрыюць музэй савецкаму дыктатару Іосіфу Сталіну.

Ініцыятарам адкрыцьця музэя зь'яўляецца расейскае Міністэрства культуры, перадае канал 24.

Музей створаць у доме калгасьніцы Кандрацьевай. Менавіта ў гэтай жанчыны спыняўся Іосіф Сталін, калі ў 1943 годзе наведваў фронт.

Тэматыка экспазыцый, якія размесцяцца ў музеі, вельмі красамоўная - "10 сталінскіх удараў", "ўклад Сталіна ў перамогу" і "Сталін - сімвал посьпеху савецкіх перамог".

Раней згадкі пра Сталіна прыбралі з музэя ГУЛАГу "Перм-36".

Дадатковая інфармацыя