За ўратаваньне Мэмарыялу - Памёр вязень сталінскага ГУЛАГа Уладзімір Лялькоў

Ня стала вязьня ГУЛАГа Уладзімера Лялькова

Субота, 04 Красавік 2015. Навіны

30 сакавіка не стала Уладзімера Кандратавіча Лялькова. Ён нарадзіўся ў 1918 у Рагачове. Падчас Другой сусьветнай вайны быў дырэктарам Мар’інагорскай гімназіі.



Фота Яраслава Сьцешыка

Быў арыштаваны ў 1947 годзе. Адбываў высылку ў Інце (Комі АССР). Вызвалены ў 1956 годзе. У рэабілітацыі адмоўлена. Па сабе пакінуў успаміны.

Да канца жыцьця Уладзімер Лялькоў заставаўся прыхільнікам нацыянальнага руху. Унук спадара Уладзімера Ігар Лялькоў – намеснік старшыні Партыі БНФ, вядомы ў краіне палітоляг.

Наша Ніва

Дадатковая інфармацыя