За ўратаваньне Мэмарыялу - Вынікі Талакі

Курапаты пасьля Талакі

Субота, 29 Чэрвень 2013. Талака, Навіны

Першы этап Талакі падыходзіць да завяршэньня.

Зроблены значны кавалак урочышча. Лясны масіў зачышчаны ад хмызьняку і сьмецьця, і паступова прымае выгляд сасновага бору. Застаецца праца па ўборцы тэрыторыі. Пакуль можа паказацца, што лес выглядае нейкім куцым. Але гэта з-за таго, што цень ад хмызьняку перашкаджала росту травы. Зараз сонца прабілася на новаўтвораныя палянкі, з часам тэрыторыя набудзе належны выгляд. Галоўнае - сістэмная праца, вера і надзея на лепшае.

 

Дадатковая інфармацыя