За ўратаваньне Мэмарыялу - Камісія па кананізацыі сьвятых БПЦ правяла канфэрэнцыю

Камісія па кананізацыі сьвятых БПЦ правяла форум, прысьвечаны подзьвігу новапакутнікаў

Нядзеля, 09 Лістапад 2014. Навіны

12 жніўня 2013 года ў Менскай Епархіяльнай управе адкрылась канфэрэнцыя «Подзьвіг новапакутнікаў і спавядальнікаў зямлі Беларускай», арганізаваная Камісіяй па кананізацыі сьвятых Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У ліку удзельнікаў канфэрэнцыі знаходзіліся паломнікі з абшчыны храма сьвятых новапакутнікаў Расейскіх ў Бутаве (Расея). Паломніцкую групу ўзначальвае настаяцель бутаўскага храму пратаіерэй Кірыл Каледа, чалец Сінадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых і Царкоўна-грамадскай рады пры Патрыярхе Маскоўскім і ўсея Русі па увекавечаньні памяці новапакутнікаў і спавядальнікаў Царквы Расейскай.

Бутаўскі палігон – найбуйнейшае ў Падмаскоўі месца масавых растрэлаў і пахаваньняў ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў. Сёньня вядомы па імёнах 20 760 пахаваных тут людзей. Усе яны былі растраляны ў пэрыяд са жніўня 1937 па кастрычнік 1938 года без суда і сьледства. Болей за 300 праваслаўных хрысьціянаў, забітых на палігоне, сёньня праслаўлены ў ліку сьвятых. Прыход храма сьвятых новапакутнікаў і спавядальнікаў Расейскіх ініцыяваў стварэньне мэмарыяльнага цэнтра «Бутава». Сярод галоўных праэктаў цэнтра – стварэньне музэя памяці пацярпелых і камплектацыя базы дадзеных аб ахвярах рэпрэсіяў.

Старшыня Камісіі па кананізацыі сьвятых БПЦ епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан абвясьціў прывітальны адрас Мітрапаліта Менскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусі Філарэта.

Затым уладыка Стэфан выступіў з дакладам «Услаўленьне новапакутнікаў і спавядальнікаў зямлі Беларускай як найважнейшая задача царкоўнага служэньня». Ён прадставіў сходу сігнальны экзэмпляр «Працы камісіі па кананізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы: 2010-2013».

Далей прагучалі даклады:

«Пытаньні кананізацыі новапакутнікаў і спавядальнікаў у Расейскай Праваслаўнай Царкве ў ХХ стагодзьдзі» – чалец Сінадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых і Царкоўна-грамадскай рады пры Патрыярхе Маскоўскімі усея Русі па увекавечваньні памяці новапакутнікаў і спавядальнікаў Царквы Расейскай пратаіерэй Кірыл Каледа;

«8 жніўня 1937 года – пачатак масавых растрэлаў на Бутаўскім палігоне» – дырэктар мэмарыяльнага цэнтра «Бутава» Ігар Гаркавы;

«Подзьвіг сьвятасьці ў кантэксьце царкоўнай гісторыі Беларусі» – сакратар Камісіі па кананізацыі сьвятых БПЦ пратаіерэй Феадор Крыванос;

«Курапаты як сымбаль гісторыка-нацыянальнай памяці» – старшыня філіялу міжнароднага гісторыка-асьветніцкага і дабраахвотнага таварыства «Мэмарыял» у Рэспубліке Беларусь Уладзімер Раманоўскі;

«Месца масавых растрэлаў на тэрыторыі Мазыршчыны» – чалец Камісіі па кананізацыі сьвятых БПЦ ад Гомельскай епархіі пратаіерэй Аляксандр Лапушанскі;

«Актуальнасьць вывучэньня подзьвіга навапакутнікаў і спавядальнікаў у духоўных школах» – прарэктар Віцебскай духоўнай сэмінарыі пратаіерэй Дзімітрый Савіч;

«Правая царкоўная апазіцыя («іосіфлянства») на Гомельшчыне ў 1928-1941 гг.» – дацэнт Менскіх духоўных акадэміі і сэмінарыі Аляксандр Слесароў;

«Падрыхтоўка матэрыялаў для кананізацыі сьвятара Міхаіла Садоўскага як мясцовашанаванага сьвятога» – клірык Віцебскай епархіі сьвятар Уладзімер Дагодзька.

Дырэктар менскага выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух правяла прэзэнтацыю кнігі «Праваслаўныя сьвятыя зямлі Беларускай», прапануючы ў дар яе экзэмпляр епіскапу Стэфану.

Пратаіерэй Кірыл Каледа таксама прапанаваў уладыке Стэфану памятны падарунак – ікону Сабора навапакутнікаў, у Бутаве пацярпелых, і камплект выданьняў на царкоўна-гістарычную тэму. Правялебны Стэфан уручыў айцу Кірылу кнігі пра новапакутнікаў, выдадзеныя беларускімі царкоўнымі выдавецтвамі.

Прэс-служба Менскай епархіі

Пераклад з расейскай: kurapaty.by

Дадатковая інфармацыя