За ўратаваньне Мэмарыялу - Правядзенне эксгумацыі ў Курапатах неабгрунтавана

Ігар Кузняцоў: Правядзенне эксгумацыі ў Курапатах неабгрунтавана

Пятніца, 31 Ліпень 2015. Навіны

Польшча хоча правесці эксгумацыю ў Курапатах у межах пошуку пахаванняў польскіх афіцэраў, расстраляных паводле “Беларускага катынскага спісу.” Пра гэта паведаміў амбасадар Польшчы ў Беларусі падчас сустрэчы з беларускімі грамадскімі абаронцамі мемарыялу.

Ігар Кузняцоў: Правядзенне эксгумацыі ў Курапатах неабгрунтавана

З гэтай нагоды гісторык Ігар Кузняцоў зладзіў прэс-канферэнцыю, на якой зазначыў, што лічыць правядзенне эксгумацыі навукова неабгрунтаваным. Да таго ж гісторыка насцярожыла згода беларускіх уладаў на эксгумацыю:

- Усё гавораць за тое, што Курапаты не з’яўляюцца адзіным месцам, дзе могуць спачываць ахвяры “Беларускага катынскага спісу.” Афіцыйныя беларускія ўлады заявілі, што палякаў не знішчалі, “Беларускага катынскага спісу” няма, лагераў у Беларусі не было, усе, хто быў расстраляныі па Катынскай аперацыі, перамяшчаліся праз Беларусь транзітам. І тое, што зараз улада так спакойна дае згоду на гэта, гаворыць пра тое, што гэта або пустыя, вычышчаныя ад парэшткаў ямы, альбо ёсць 100% упэўненасць, што эксгумацыя ніякіх вынікаў не дасць.

Раней у Курапатах ужо праводзіліся эксгумацыі – у 1988 і 1997 гадах, якія паказалі, што ў пахаваннях ляжаць беларускія цывільныя грамадзяне. Ігар Кузняцоў таксама зазначыў, што правядзенне чарговай эксгумацыі можа наступіць толькі пасля сур’ёзных навуковых даследаванняў, бо нельга ўвесь час без патрэбы разварушваць астанкі людзей.

2015 07 30 zavalnia kuzniacou ekshumacyja fota 2

Гісторык выказаў меркаванне, што забітыя польскія афіцэры могуць быць пахаваны ў іншых месцах масавых растрэлаў Менска, напрыклад, у Трасцянцы, дзе савецкая ўлада пасля вайны зрабіла гарадскі сметнік.

Адам Завальня, Радыё Рацыя

Дадатковая інфармацыя