За ўратаваньне Мэмарыялу - Дэпартацыя жыхароў Заходняй Беларусі (Інфаграфіка)

Ігар Кузняцоў: 13 красавіка 1940 года з тэрыторыі Заходняй Беларусі было дэпартавана прыблізна 30 тысяч чалавек (Відэа, інфаграфіка)

Аўторак, 14 Красавік 2015. Грамадскі трыбунал, Навіны

У Курапатах прадстаўнікі грамадскасці ўстанавілі мемарыяльную шыльду ў памяць аб масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў 1940 годзе.

Дэпартацыя жыхароў Заходняй Беларусі. Інфаграфіка (1940)

Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук: "Месца пахавання афіцэраў польскай арміі ў Мінску невядомае. Вядома, што яны былі дастаўленыя ў Мінск, што яны расстраляныя дакладна ў Мінску, месца пахавання невядомае. Гэта могуць быць Курапаты, Трасцянец, Лошыца. Гэты сімвал мы ўстанавілі год таму ў памяць аб гэтых людзях, якія загінулі.

Але сёлета спаўняецца 75 гадоў не толькі расстрэлу афіцэраў польскай арміі на тэрыторыі Беларусі, але і масавай дэпартацыі з тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля так званага вызвольнага паходу Чырвонай арміі 1939 года. Другая дэпартацыя была 13 красавіка 1940 года, было выслана ўглыб СССР, гэта ў асноўным неабжытыя раёны Архангельскай вобласці, Казахстана, Заходняй і Усходняй Сібіры, прыблізна 30 тысяч чалавек. У асноўным гэта былі жанчыны і малалетнія дзеці.

З 3 красавіка пачаліся масавыя расстрэлы афіцэраў польскай арміі, і ў гэты ж час праводзіліся арышты сем`яў. Згодна з прадпісаннем НКУС меркавалася іх выслаць на тэрмін не меншы як тры-пяць гадоў. Гэтая акцыя мела характар генацыду. Гэта была трагедыя беларускага народа.

Гэта было вызваленне са слязамі на вачах. З захапленнем сустракалі часці Чырвонай арміі ў верасні 1939 года, а з лютага 1940 года пачаліся масавыя дэпартацыі.

На гэтай шыльдзе надпіс: "Памяці ўраджэнцаў Заходняй Беларусі, закатаваных НКУС у 1939—1940 гадах".

Відэа Васіля Сямашкі, тэкст Ігара Кузьняцова, БелаПАН

Дадатковая інфармацыя