За ўратаваньне Мэмарыялу - Дыпламаты Еўрасаюза і ЗША наведалі Курапаты і Трасцянец

Дыпламаты Еўрасаюза і ЗША наведалі Курапаты і Трасцянец

Аўторак, 05 Лістапад 2013. Навіны

5 лістапада кіраўнікі дыпляматычных місій краін Эўразьвяза і ЗША наведалі Курапаты і Трасьцянец.

Гэта месцы масавага пахаваньня ахвяр таталітарных рэжымаў ХХ стагодзьдзя.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прадстаўніцтва ЕС у Менску. Дарэчы, для дыпляматаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды — дзень памінаньня продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяр.

У Курапатах дыпляматы ўсклалі кветкі каля мэмарыяльных знакаў. У тым ліку — каля Крыжа памяці і на ўзгорку каля каменя, які пазначае месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзеньня мэмарыяла. Ён мусіў увекавечыць памяць пра трагічныя лёсы забітых і пахаваных тут людзей.

Дадатковая інфармацыя