За ўратаваньне Мэмарыялу - Ані грошай, ані гаспадара. Дзяржава паставіла крыж на Курапатах?

Ані грошай, ані гаспадара. Дзяржава паставіла крыж на Курапатах?

Пятніца, 31 Студзень 2014. Навіны

Месца растрэла ахвяр масавых рэпрэсій Курапаты, што на паўночным усходзе Менска, афіцыйна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасьцю першай катэгорыі. Гэта азначае, што трагедыі, якая адбылася на беларускай зямлі, прыданы міжнародны статус. Аднак сёньня у

Распавядаюць, што на дадзены момант у Курапатах – каля тысячы крыжоўРаспавядаюць, што на дадзены момант у Курапатах – каля тысячы крыжоў 

У Курапатах хаваюць сабакаў, пакідаюць шпрыцы і выкідваюць стары абутак

"Тут, у лясным масіве Курапаты знаходзяцца астанкі ахвяр масавых рэпрэсій 1937-1941 гг. Памяць пра іх будзе жыць у нашых сэрцах",- знак з такім надпісам стаіць на галоўным уваходзе ў Курапаты. Знак абноўлены – папярэдні, пашкоджаны часам, прыхілён да дрэва непадалёк.

zam_tutby_phsl_kuropaty_02

Менавіта тут у 1937-1941 гг. Растрэльвалі і закопвалі рэпрэсаваных органамі НКУС. 7 тысяч, 30 тысяч, 100 альбо 250 тысяч чалавек – спрэчкі аб лічбе пахаваных тут грамадскія арганізацыі і дзяржава вядуць дагэтуль. Аднак тое, што ўва ўрочышчы пахаваныя шматлікія ахвяры рэпрэсій – факт, прызнаны ўсімі.

  zam_tutby_phsl_kuropaty_03

Прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Уладзімер Раманоўскі вядзе нас па «Крыжовай дарозе» – гэта самая уражваючая частка Курапат. Зараз суха, але Уладзімер Іванавіч расказвае, што на падыходзе да дарогі з крыжоў па вясьне і глыбокай восені вельмі шмат бруду:

- Калі на Дзяды сюды прыходзяць прадстаўнікі дзяржаваў (я маю на ўвазе прадстаўнікоў іншых краін – нашы сюды не ходзяць, паслоў), то, канешне, гэта відовішча непрыемнае. З аднаго боку цалкам прыемная паркавая лужайка, лес цалкам прыстойны. Але па іншы бок у дажджы з’яўляецца ледзь не балота. Калі пракладвалі дарогу, не вырашылі належным чынам працэс водаадвода. Гэтае пытаньне падчас пашырэньня дарогі ў двухтысячных таксама ня было вырашанае.

Уладзімер Раманоўскі ўпэўнены, што Курапаты павінны адукаваць, распавядаць аб трагедыі, якая тут узьнікла, нашмат болей поўна, чым гэта ёсьць зараз.Уладзімер Раманоўскі ўпэўнены, што Курапаты павінны адукаваць, распавядаць аб трагедыі, якая тут узьнікла, нашмат болей поўна, чым гэта ёсьць зараз. 

Уладзімер Раманоўскі ўпэўнены, што Курапаты павінны адукаваць, распавядаць аб трагедыі, якая тут узьнікла, нашмат болей поўна, чым гэта ёсьць зараз: «Вось, напрыклад, мы ведаем, што 29 кастрычніка 1937 году тут былі зьнішчаны каля 100  буйных дзеячоў Беларусі. Чаму б тут не зрабіць такую ж «Крыжовую» алею, але пры гэтым павесіць на крыжы хаця б рушнікі з прозьвішчамі, якія месцамі тут ужо вісяць? Каб людзі бачылі канкрэтныя імёны хаця б тых ста, хто тут пахаваны. Ужо нейкі адукацыйны элемэнт. Патрэбны інфармацыйныя стэнды, іншыя спосабы ўздзейнічаньня на людзей. Чалавек уладкаваны так, што ён мысьліць вобразамі. Калі мы будзем мець толькі 19 гектараў крыжоў, усе хутка стомяцца. Патрэбна яшчэ і інфарматыўнасьць»

Аднак клопат гэтага лета для Уладзімера Раманоўскага і валянтэраў, разам зь якімі ён прыходзіць сюды кожны тыдзень, а часам і часьцей, - прыбіраньне лесу.

-Кіраўніцтва лясной гаспадаркі па Менскай вобласьці, зь якім мы сустракаемся, падцьвярджае: у Курапатах назіраюцца прыкметы гібелі лесу. А гэты ж лес вельмі важна захаваць – менавіта ў такім прыродным асяродзьдзі растрэльвалі і забівалі людзей. Каб уратаваць дрэвы, трэба прыцягваць спэцыялістаў Акадэміі навук, звычайныя лесьнікі не зробяць гэтую працу належным чынам, таму што лесу пры помніке такога значэньня патрэбен адмысловы дагляд, - тлумачыць Раманоўскі.

  zam_tutby_phsl_kuropaty_05

Покуль жа выгляд у леса воддаль ад галоўнай алеі з крыжамі зусім не паркавы. Валянтэры «талакі» (так завецца акцыя па прыборцы мэмарыяльнага лесу) працуюць зараз у той частцы Курапат, якая знаходзіцца збоку дарогі на Калодзішчы. За лета яны пасьпелі прачысьціць адзін гектар гісторыка-культурнай каштоўнасьці ад пустазельных хмызьнякоў. Паколькі гектараў, на якіх пахаваныя людзі, дзевятнадцаць, Уладзімер Іванавіч з горыччу падлічывае, што працы тут – на дзевятнадцаць гадоў.

Кожны квадрацік на схеме азначае пахаваньне. Як мы бачым, Курапаты выразна падзяляе кальцавая дарога. Пункцірная лінія ўяўляе сабой газапровад, які праходзіць якраз пад «Крыжовай дарогай»Кожны квадрацік на схеме азначае пахаваньне. Як мы бачым, Курапаты выразна падзяляе кальцавая дарога. Пункцірная лінія ўяўляе сабой газапровад, які праходзіць якраз пад «Крыжовай дарогай» 

- Бачыце, там, дзе мы ўжо прыбралі, лес цяпер праглядваецца. Але толькі на працягу гэтага гектару, а далей ўжо не. Мы з дазволу лясніцтва робім выкарчоўку непатрэбных кустоў, мы вёдрамі выносілі шпрыцы, прылады інтымных зносінаў – зараз яшчэ ўсё гэта знаходзім.

  Па дарозе да месца, непадалёк ад якога разьмясьціўся будынак «Бульбашъ-хола», Уладзімер Іванавіч указвае на невялікі холмік, пазначаны вяночкам. Пад вяночкам – могілка невядомага сабакі.Па дарозе да месца, непадалёк ад якога разьмясьціўся будынак «Бульбашъ-хола», Уладзімер Іванавіч указвае на невялікі холмік, пазначаны вяночкам. Пад вяночкам – могілка невядомага сабакі. 

Пры ўсёй любові да жывёлаў, Уладзімер Раманоўскі спрабуе растлумачыць – каму-небудзь прыйдзе да галавы пахаваць жывёлу ў мэмарыяльным комплексе «Хатынь», за якім ёсьць належны дагляд?

 

- У гэтай могілке сабака пахаваны. Мы папярэджвалі людзей, што тут могілкі людзей, а не сабакаў. Але ў іх не спрацоўвае механізм табу ў нейкі момант, што тут мэмарыял. Гэта бытавы вандалізм, які паходзіць з таго, што, ну, лес і лес, вось такі, занядбаны зусім, і шмат каму да галавы ня прыйдзе, што тут паўсюль пахаваныя людзі, - наракае Раманоўскі.

Прыбірая лес ад кустоў і пустазельля, валянтэры натрапілі на роў, які  ў сьмецьці быў нават незаўважны. У яго было выкінута некалькі дзясяткаў пар старога абутку. Архэоляг НАН Беларусі распавёў удзельнікам талакі, што ўва рву, мяркуючы па ўсім, разьмяшчалася стрэльбішча НКУС.

Пасярод валянтэраў талакі мы заўважылі грамадскую актывістку Ганну Шапуцька. Яна распавяла TUT.BY, чаму сюды прыходзіць.

- Прыходжу сюды з самых першых дзён, як распачалася талака. Першы этап уборкі быў прысьвечаны 25-годдзю адкрыцьця Курапат. Цягам усяго лета мы працуем тут па аўторках. Прыходжу, таму што трэба прывесьці Курапаты ў парадак. Мы раней кожны месяц 29-га прыходзілі сюды ўшаноўваць памяць нявінна закатаваных тут людзей, але ж з гэтага боку мы ніколі на Курапаты не заходзілі. Парадная алея, на вялікі жаль, толькі парадная і астатняя частка мэмарыялу знаходзіцца ў вялікім заняпадзе. 

  Па словах Ганны Шапуцька, самая вялікая складанасьць у працы талакі нават не само прыбіраньне, а недахоп людзей.Па словах Ганны Шапуцька, самая вялікая складанасьць у працы талакі нават не само прыбіраньне, а недахоп людзей.

- Нам трэба мужчынская сіла, бо кустарнікі трэба выкарчаваць, а тут патрэбны моцныя рукі. Трэба, каб моладзь прыходзіла сюды, бо ў яе хапае энергіі. Мы ведаем, што людзі ходзяць на могілкі да сваіх блізкіх і прыводзяць іх у парадак па некалькі разоў на год. Калі кожны прыйдзе яшчэ і сюды, мы гэты мемарыял хутка прывядзем у парадак. Хацелася б заклікаць нашых вядомых людзей далучацца да талакі. Музыкаў, паэтаў, мастакоў, палітыкаў. Бо іх прыклад - прыклад для ўсяго грамадства.   

Па словах Уладзімера Раманоўскага, праз Курапаты гэтым летам у рамках талакі прайшло каля двухсот чалавек, але гэтага для такіх вялікіх аб’ёмаў мала. Напярэдадні 29 кастрычніка валянтэры будуць працаваць цэлы тыдзень, кожны дзень.

  zam_tutby_phsl_kuropaty_09Прадалі кнігі пра беларускую кухню – абнавілі крыжы

Пакуль мы блукалі па Курапатах, выявілася, што працуюць над іх добраўпарадкаваньнем не толькі валянтэры талакі. Так па крыжовай дарозе мы сустрэлі старшыню камісіі сойма па Курапатах і Чарнобылю, адказнага сакратара Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Алеся Чахольскага.

- Пад камандай свайго сумленьня мы працуем. Два тыдні таму былі ўсталяваныя новыя 100 крыжоў. Старыя зьняты і стаяць наводдаль… Таму што яны падгнілі, іх пачалі ламаць. Новыя крыжы зроблены па новай тэхналогіі, яны 25 гадоў будуць яшчэ стаяць. Я з маімі сябрамі па партыі і прыхільнікамі займаемся сістэмна гэтай працай з 2000 года. Я 13 гадоў жыву Курапатамі, - распавядае Алесь Чахольскі. - Напачатку двухтысячных, калі мы пачыналі гэтую справу, тут была зона адпачынку. На магілах зьбіраліся на шашлыкі жыхары Зялёнага Луга, але зараз шашлычнікаў няма. Нармальныя людзі ўсё зразумелі - калі стаяць крыжы, то тут ёсць і магілы. 

  Алесь Чахольскі: "Калі кожную сям’ю беларускую ўзяць, знойдуцца рэпрэсаваныя. Напрыклад, у мяне стрыечны брат па маці ў трыццаць чацвертым годзе быў вывезены і забіты ў Казахстане. Сям'ю маёй мамы ў трыццатым годзе раскулачылі - ёй пяць годзікаў было… Хутар быў, зямля, коні, кароўка, свінка - за тое і раскулачылі"Алесь Чахольскі: "Калі кожную сям’ю беларускую ўзяць, знойдуцца рэпрэсаваныя. Напрыклад, у мяне стрыечны брат па маці ў трыццаць чацвертым годзе быў вывезены і забіты ў Казахстане. Сям'ю маёй мамы ў трыццатым годзе раскулачылі - ёй пяць годзікаў было… Хутар быў, зямля, коні, кароўка, свінка - за тое і раскулачылі"

Па словах Алеся Чахольскага, крыжы аднаўляюцца на сабраныя з дапамогай неабыякавых людзей сродкі. Напрыклад, зараз у кніжных крамах Менску прадаецца энцыкляпэдыя беларускай кухні «Моц смаку» Юрася Качука, сродкі ад продажу гэтай кнігі якраз і пайшлі на тую самую сотню новых крыжоў.

Цікава, што прадстаўнікі БНФ маюць цесныя зносіны з навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасьці Майяй Кляшторнай. Але паміж людзьмі, якія абнаўляюць у Курапатах крыжы, і людзьмі, якія расчышчаюць у Курапатах лес, здараюцца рознагалосьсі. Аднак абодва бока аб’ядноўвае агульная справа па добраўпарадкаваньні помніка.

Паказваючы на будынак «Бульбашъ-холу», і Алесь Чахольскі, і Уладзімер Раманоўскі сыходзяцца ў меркаваньні, што працягваць будаўніцтва забаўляльнага комплексу на касьцях нельга.

    zam_tutby_phsl_kuropaty_11

У траўні 2003 году першы варыянт праекту ахоўных зонаў мэмарыялу Курапаты прайшоў абавязковую стадыю ухваленьня навукова-метадычнай радай Мінкульта. На гэтым працэс зацьверджаньня праекту быў спынены. З траўня 2004-га па 2012 год праходзіла ўхваленьне той жа радай аб’екта «Прыдарожны сэрвіс на 51-м кілямэтры МКАД», а гэта і ёсьць «Бульбашъ-Холл». Як сьцьвярджае Уладзімер Раманоўскі, «прывязку» зрабілі да іншай схемы ахоўнай зоны Курапат, якая ня мае законнага статуса, і без абавязковай разпрацоўкі дэталёвага пляну. У гэтым годзе Мінкульт абяцае нарэшце вызначыцца з ахоўнай зонай Курапат.

- Сорак мэтраў! Сорак мэтраў ад крыжа, які асабіста я ставіў, да плота "Бульбашъ-холла". Значыць, яны нават у стомэтроўку ахоўную не ўклаліся, не тое што ў трыста мэтраў! Мы чакаем вырашэньня юрыдычнага пытаньня. Пасьля будзем глядзець, як яно будзе вырашана. Беларусы маюць права, ведаеце, на зьнявагу і адказаць. Таму што гэта ўжо зьнявага і гэтыя людзі робяць бізнэс не ў тым месцы. Такое абсалютна амаральна, - абураны Чахольскі.

Пра «Бульбашъ-холл»: ёсьць загад, па якім ім забаранілі працяг будаўніцтва. Але ж яны фактычна яго скончылі. Тым ня менш, пакуль, там не запускаецца вытворчасьць. На адной нарадзе з прадстаўнікамі ўлады мы выставілі вельмі складанае пытаньне на галасаваньне. Каб зразумець, чаго мы патрабуем – цалкам зьнішчыць гэтыя пабудовы ці перапрафіляваць іх ў інтарэсах мэмарыялу? – разважае Уладзімер Раманоўскі.

Прадстаўнік БНФ патлумачыў, для чаго зусім нядаўна ў некаторым аддаленьні ад курапацкага лесу з’явіліся мэмарыяльныя камяні – яны ўсталяваныя, каб акрэсьліць межы непасрэдна самога помніка. І ўжо ад гэтых камянёў трэба адмяраць 300 мэтраў ахоўнай зоны.

Два самых важкіх пытаньні: хто гаспадар Курапат і хто іх будзе фінансаваць

Два самых важкіх пытаньні з кропкі назіраньня Уладзімера Раманоўскага, якія трэба разглядаць як мага хутчэй, - хто гаспадар гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Курапаты» і хто будзе мэмарыял фінансаваць. Справа ў тым, што тэрытарыяльна Курапаты адносяцца і да Менску і да Менскага раёну. І сітуацыя, калі адну частку помніка міжнароднага значэньня «курыруе» птушкафабрыка, а іншую – толькі лесьнікі, ненармальна.

- У  нас ёсьць на руках пратакол 85-й Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны ад 20 траўня 2003 году. Там былі прынятыя выдатныя рашэньні. Па-першае, тады пагадзіліся з тым праектам ахоўных зон, які быў прапанаваны «Белрэстаўрацыяй». Па-другое, было прынятае рашэньне зьвярнуцца ў Савет Міністраў з просьбай даць даручэньне па вызначэньні ўласьніка, які б змог належным чынам забясьпечыць захаванасьць тэрыторыі. Нажаль, нічога не было выканана. А з 2004 году пачалася эпапея з «Бульбашъ-холам», якая ўсплыла на паверхню ня так даўно. Вызначыць гаспадара патрэбна тэрмінова, і лепей, каб ім стала дзяржава. Менгарвыканкам, напрыклад, узяў пад сваё крыло «Трасьцянец». У чым жа прынцыпіяльнае адрозьненьне Курапат? Ласы ж кавалак. Не можа вакол яго не круціцца пытаньне засваеньня.

Да таго ж, Уладзімер Раманоўскі мяркуе, што дзяржава мае сродкі для прыцягненьня дызайнераў, мастакоў-спэцыялістаў, якія маглі б зрабіць пытаньне мэмарыялізацыі Курапат болей прафэсійным.

  Гэты знак у народзе празвалі «Лава Клінтана». Біл Клінтан наведаў Курапаты ў 1994 годзе. І, кажуць, рэшткі лавы, ня якой ён сядзеў, захаваліся і ўмураваныя ў памятны знак. «Лаву Клінтана» неаднойчы пашкоджвалі вандалы. Аднак яе кожны раз усталёўваюць наноў. Варыянт, які вы бачыце, - праца скульптара Шатэрніка.Гэты знак у народзе празвалі «Лава Клінтана». Біл Клінтан наведаў Курапаты ў 1994 годзе. І, кажуць, рэшткі лавы, ня якой ён сядзеў, захаваліся і ўмураваныя ў памятны знак. «Лаву Клінтана» неаднойчы пашкоджвалі вандалы. Аднак яе кожны раз усталёўваюць наноў. Варыянт, які вы бачыце, - праца скульптара Шатэрніка.

- Зараз за Курапатамі даглядае грамадзкасьць. А што такое грамадзкасьць? Гэта і ўсе разам, і ніхто. У выніку захаваньні пазначаны безсістэмна, у той жа час мы натрапляем падчас прыбіраньня на заняпадзіны ў зямлі, пад якімі яўна знаходзяцца парэшткі – і гэтыя месцы ніяк не пазначаны. Зь іншага боку, пытаньне мэмарыялізацыі непасрэдна зараз нават небясьпечна вырашаць з кропкі назіраньня дзяржавы. Што яна тут  натворыць, які яна тут помнік усталюе, калі яна не ўзгадняе з грамадзкасьцю сваіх дзеяньняў, таксама складана выказаць здагадку.

Аднак Уладзімер Раманоўскі кажа, што напрыканцы верасьня павінна ўсё ж-ткі адбыцца паседжаньне працоўнай групы па Курапатх пры Менрайвыканкаме:

- Мы маем намер не пакідаць гэтае пытаньне, пакуль дзяржава не вызначыцца з гаспадаром. Я ўжо неяк выступаў і казаў, што калі ў мінулым стагодзьдзі Курапаты былі сымбалем уласна трагедыі, то зараз гэта сымбаль маральнага стану грамадства – якраз той стан, у якім знаходзяцца Курапаты.

  Курапаты некалькі разоў з розным посьпехам «баранілі» ад Менскай кальцавой дарогі. Спачатку падчас яе будаўніцтва, потым – падчас яе пашырэньня, ужо ў 2001 годзе.Курапаты некалькі разоў з розным посьпехам «баранілі» ад Менскай кальцавой дарогі. Спачатку падчас яе будаўніцтва, потым – падчас яе пашырэньня, ужо ў 2001 годзе.

Сьняжана Інянец/ Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Дадатковая інфармацыя