За ўратаваньне Мэмарыялу - Анонс акцыі памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў

29-га чэрвеня - акцыя памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў

Пятніца, 28 Чэрвень 2013. Навіны

У суботу  29-га чэрвеня ў Курапатах а 18.00 адбудзецца традыцыйная акцыя памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Неабыякавыя людзі ізноў прыйдуць на гэтае журботнае, сьвятое для беларусаў месца, каб запаліць сьвечкі, ускласьці кветкі, памаліцца за нашых бязьвінна загінулых продкаў, каб гэтая трагедыя больш не паўтарылася.

Штомесяцовае памінаньне ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў было распачатае Аргкамітэтам Году Памяці ў 2007-м годзе і працягнутае ў 2008-м годзе на ўвесь перыяд так званага «тунэля сьмерці» (з 1937-га па лістапад 1938-га), - перыяду асабліва жорсткага, масавага зьнішчэньня сталінскім рэжымам людзей у Беларусі (да 150 чалавек у дзень), найперш яе духоўнай, інтэлектуальнай эліты. Пры гэтым 29-ты дзень кожнага месяца быў вызначаны як сымбаль даты 29 кастрычніка – Дня Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Гэтая дата зьвязаная з найцяжэйшай стратай Беларусі – у 1937-м годзе за адны суткі 29-30 кастрычніка толькі ў Менску было зьнішчана каля 100 выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, выкладчыкаў, навукоўцаў.

 

Дадатковая інфармацыя