За ўратаваньне Мэмарыялу - Адбылося паседжанне ініцыятывы За ўратаванне Курапат

28 студзеня адбылося паседжанне ініцыятывы “За ўратаванне мемарыяла Курапаты”

Пятніца, 01 Лістапад 2013. Навіны

28 студзеня адбылося паседжанне ініцыятывы “За ўратаванне мемарыяла Курапаты”

Прысутнічала 12 чалавек. Абмяркоўвалі наступныя пытанні:

  1. Міжканфесійны патранаж (апека) над Курапатамі. Стварэнне міжканфесійнага цэнтру. Каплічкі. Анатоль Астапенка праінфармаваў прысутных пра сітуацыю адносна мемарыяла з боку праваслаўнай царквы. Вырашылі падрыхтаваць Зварот да 11 лютага і сустрэцца з арцыбіскупам Кандрусевічам па пытанню патранажа над Курапатамі.
  2. Арганізацыя грамадзянскай кампаніі “Не рэстарацыі каля мемарыяла Курапаты”. Вырашылі зацвердзіць наступны план мерапрыемстваў:
    1. 11 лютага правесці прэсавую канферэнцыю на якой аб’явіць аб пачатку кампаніі грамадскаша пратэсту супраць адкрыцця рэстарацыі(так званага аб’екта прыдарожнага сэрвіса) і заклікаць грамадства далучацца да пратэсту.
    2. Зацвердзіць план дзеянняў ініцыятывы “За ўратаванне мемарыяла Курапаты”
      1. Зварот да міністра культуры
      2. Падаць заяўку на пікетаванне Мінкультуры і пікетаванне рэстарацыі
      3. стварыць серыю відэаролікаў, фільм і г.д. на тэму “Адкрыцце рэстарацыі каля Курапатаў – злачынства і здзек з памяці беларусаў”
    3. Перадаць фільмы пра Курапаты супрацоўнікам дадзенай рэстарацыі каля Курапат з мэтай абудзіць іхняе сумленне.
    4. Падрыхытаваць Звароты да федерацый па хакею і заклікам ігнараваць падчас правядзення чэмпіянату свету па хакею рэстарацыі кампаніі Белнаватэкс-групп ў г. Менску.
    5. Звярнуцца да арганізатараў і гасцей святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыскіх захопнікаў з заклікам байкатаваць рэстарацыі Белнаватэкс-групп.
    6. Распаўсюд сярод аматараў хакея ўлетак з інфармацыяй пра рэстарацыю, кампанію Беланаватэкс-групп і Курапаты. Заклікаць да байкоту гэтай кампаніі. Стварэнне “памяткі турысту”.
    7. Улеткі, буклеты.
    8. Акцыі.

Дадатковая інфармацыя