За ўратаваньне Мэмарыялу - У красавіку адбудзецца сустрэча «Талака 2015»

Запрашаем на сустрэчу «Талака 2015. Курапаты»

Нядзеля, 22 Сакавік 2015. Мерапрыемствы, Талака, Навіны

Паважаныя сябры, ініцыятыва “За ўратаванне мемарыяла Курапаты” запрашае Вас на збор-сустрэчу валанцераў-талакоўцаў “Талака 2015. Курапаты”. Сустрэча адбудзецца 8 красавіка а 18-00 на сядзібе БНФ (г.Менск, вул. Чарнышэўскага, д.3).

Падчас сустрэчы будзе працаваць фотавыстава “Талака на Курапатах” на якой можна будзе пабачыць вынікі працы валянтэраў з заходняга боку Курапатаў за 2013-2014 гады, пабачыць на свае вочы, як змяніўся выгляд мэмарыяла, якую вялікую працу зрабілі ўдзельнікі талок.

Падчас сустрэчы адбудзецца абмеркаваньне плана работ на 2015 год. Прымаюцца ўсе вашыя прапановы і заўвагі. Запрашаем далучацца новых людзей, каму баліць сэрца за лёс мэмарыяла, каму баліць сэрца за лёс нашай Беларусі. Хто не можа ўдзельнічаць фізічна, але ж можа дапамагчы інструмэнтам (секатары, лапаты, трымеры, сякеры) чакаем таксама.

Дадатковая інфармацыя