За ўратаваньне Мэмарыялу - У Менску адбыўся круглы стол па праблемах ўвекавечаньня памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў

У Менску адбыўся круглы стол па праблемах ўвекавечаньня памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў

Субота, 31 Студзень 2015. Мерапрыемствы, Навіны

28 студзеня ў Менску на сядзібе БНФ адбыўся круглы стол па праблемах ўвекавечаньня памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў 30-50-х гг. XX стагодзьдзя ў Беларусі і мерапрыемствах у межах ініцыятывы “За ўратаваньне мемарыялу Курапаты” на 2015 год.

Удзел у ім прынялі гісторык Ігар Кузняцоў, пісьменнік Леанід Маракоў, старшыня менскай філіі міжнароднай арганізацыі “Мемарыял” Уладзімер Раманоўскі, старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Хрысьціянская злучнасьць Курапаты” Вацлаў Нямковіч, каардынатар ініцыятывы “За ўратаваньне мемарыялу Курапаты” Ганна Шапуцька, сябры ініцыятывы ды грамадзкія актывісты: Зьміцер Касьпяровіч, Ягор Віняцкі, Алесь Марчанка, Ільля Дабратвор, Уладзімер Мазанік,айцец Аляксандр Шрамко, пісьменнік Ільля Копыл.

Падчас круглага стала ўдзельнікамі былі падведзеныя вынікі працы ініцыятывы “За ўратаваньне мемарыялу Курапаты” за 2014 год і заплянаваныя мерапрыемствы на 2015 год, а таксама адбылася прэзэнтацыя новага сайту ініцыятывы. Па выніках абмеркаваньня вызначаныя наступныя асноўныя накірункі дзейнасьці грамадзкай ініцыятывы і менскай філіі міжнароднай арганізацыі “Мемарыял”:

- стварэньне Чорнай кнігі сталінізму ў Беларусі;

- стварэньне Кнігі Ганьбы, у якую будуць уключаныя ўсе асобы, датычныя да зьнявагі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў;

- арганізацыя грамадзкай кампаніі “Трыбунал над Камунізмам”;

- арганізацыя грамадзкай кампаніі “Стоп “Бульбаш-хол!”;

- працяг талакі па дабраўпарадкаваньні гістарычнага мемарыялу Курапаты;

- ушанаванне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Трасьцянцы (Благоўшчына);

- арганізацыя мерапрыемстваў, прысвечаных эўрапейскаму Дню памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій - 23 жніўня;

- арганізацыя мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі - 29 кастрычніка;

- арганізацыя мерапрыемстваў да 75-годзьдзя Катынскага расстрэлу ("Беларускі катынскі сьпіс");

- Праца ініцыятывы з рэлігійнымі канфэсіямі і міжнароднымі арганізацыямі;

- Праца над мультымедыйным праектам: фільмы, відэазапісы і г.д.;

- Праца па папулярызацыі мерапрыемстваў у СМІ, сацыяльных сетках, на сайце.

Дадатковая інфармацыя