За ўратаваньне Мэмарыялу - Прызначыць 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі

Прызначыць 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі

Субота, 31 Студзень 2015. Мерапрыемствы, Навіны

29 студзеня працягваецца безтэрміновая акцыя па ушанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на Курапатах

29-га дня кожнага месяца сустракаемся на Курапатах, каб узгадаць тых, хто быў бязьвінна закатаваны за савецкім часам і знайшоў апошні спачын у безыменных магілах, каб запаліць зьнічы і памаліцца за іхні супакой і за сучасную Беларусь. Акцыя ня спыніцца, пакуль дзень 29 кастрычніка ня будзе прызнаны на афіцыйным узроўні, як Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Заклікаем далучацца ўсіх людзей, неабыякавых да гісторыі і будучыні нашай краіны.

28 лютага а 18-й гадзіне сустрэнемся на Курапатах каля Крыжа Пакуты. І кожны наступны месяц – 29-га чысла. Будзьма памятаць!

Дадатковая інфармацыя