За ўратаваньне Мэмарыялу - Грамадскі трыбунал над сталінізмам

Грамадскі трыбунал над сталінізмам

Субота, 14 Люты 2015. Грамадскі трыбунал, Мерапрыемствы, Навіны

Ініцыятыва “За ўратаваньне мэмарыяла “Курапаты” і менская філія міжнароднага “Мэмарыялу” заклікаюць беларускае грамадства далучыцца да мерапрыемстваў, прысьвечаных гадавіне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, ахвяраў Беларускага Катынскага Сьпісу

5 сакавіка па ініцыятыве міжнароднай арганізацыі “Мэмарыял” і ініцыятывы ”За ўратаванне мемарыяла” Курапаты” распачынае працу беларускі грамадскі трыбунал над сталінізмам.

5 сакавіка 1940 года - 75 год таму назад была прынята Пастанова Палітбюро ЦК ВКП(б), згодна п.2 якой: “дела об арестованных и находящихся в тюрьмах западных областей Украины и Белоруссии в количестве 11.000 человек членов различных к-р шпионских и диверсионных организаций, бывших помещиков, фабрикантов, бывших польских офицеров, чиновников и перебежчиков - рассмотреть в особом порядке, с применением к ним высшей меры наказания - расстрела.”

“Беларускі Катынскі сьпіс” – першая справа, якую будзе разглядаць у гадавіну Катынскай трагедыі беларускі грамадскі трыбунал.

У склад грамадскага трыбуналу ўвайшлі: гісторыкі, культуролагі, дзеячы культуры, грамадскія актывісты: Ігар Кузняцоў, Якаў Басін, Васіль Ханевіч, Анатоль Валахановіч, Леанід Маракоў, Ігар Мельнікаў, Васіль Якавенка, Уладзімер Раманоўскі, Ягор Віняцкі, Леанід Акаловіч, Зінаіда Тарасевіч, Уладзімер Халіп, Сяргей Ханжанкоў, Вольга Мікалайчык, Ганна Шапуцька, Ларыса Стома, Алесь Макаеў… Спіс адкрыты, далучыцца можа кожны жадаючы. Мэта Трыбуналу асудзіць злачынствы сталінізму, назваць імены ахвяраў, імены катаў, супрацьстаяць спробам рэстаўрацыі сталінізму . Сведчаньні, фотадакумэнты, мапы, усе іншыя матэрыялы злачынстваў сталінізму будуць змешчаны ў Чорную кнігу сталінізма, у тым ліку і вынікі справаў, разгледжаных грамадскім Трыбуналам над сталінізмам.

Рэдакцыйная камісія Чорнай кнігі сталінізма зацьверджана на паседжаньні працоўнай групы ініцыятывы “За ўратаваньне мэмарыяла “Курапаты” 11 лютага 2015 году.

У склад рэдакцыйнай камісіі ўвайшлі:

1.Кузняцоў І.М. – гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчык гісторыіі палітычных рэпрэсій 1920 -1990 гг. ў СССР і Беларусі;

2.Ханевіч В.А.,– дырэктар Томскага мемарыяльнага музея” Следчая турма НКВД”;

3. Басін Я.З. — гісторык, культуролаг, публіцыст, грамадскі дзеяч.;

4. Маракоў Л.У. – беларускі пісьменнік-гісторык, публіцыст, журналіст;

5. Мельнікаў І. – гісторык, кандыдат гістарычных навук.;

6. Якавенка В.Ц. – беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч;

7. Валахановіч А.В. – гісторык, пісьменнік, грамадскі дзеяч;

8. Раманоўскі У.І. - старшыня менскай філіі міжнароднага “Мэмарыялу” грамадскі дзеяч;

9. Віняцкі Ягор – грамадскі актывіст, рэдактар сайту www.kurapaty.info;

Сьпіс рэдакцыйнай камісіі адкрыты і будзе дапаўняцца.

Дадатковая інфармацыя