За ўратаваньне Мэмарыялу - Рыгор Пракаповіч - Абвінаваўчае заключэнне. Частка ІІ.

Рыгор Пракаповіч - Абвінаваўчае заключэнне. Частка ІІ.

Субота, 01 Лістапад 2014. Чорная Кніга Сталінізму, Навіны

Ужо ў канцы 1929 года знялі з пасады і выключылі з партыі А. В. Баліцкага — наркама асветы, С. Некрашэвіча вызвалілі ад абавязкаў віцэ-прэзідэнта БАН, а В. Ластоўскага — пастаяннага сакратара БАН. У верасні выключаны з БАН акадэмік М. М. Дурнаво, а ў пачатку 1930 — акадэмік М. I. Яворскі (Украіна), якога аб'явілі авантурыстам і немарксісцкім гісторыкам і арыштавалі ў сувязі з працэсам "Саюз Вызвалення Украіны".

У 1930 годзе па інсперыраваных АГПУ справах "Саюз Вызвалення Беларусі" ("СВБ") і "Беларускі філіял Працоўнай Сялянскай Партыi” (ПСП) былі асуджаны вялікія групы беларускай інтэлігенцыі: па пёршай справе 86 чалавек, па другой — 59. Праз год па справе "СВБ" без суда 4 чалавекі былі прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў, астатнія — да 5 гадоў высылкі ці канцлагероў, па справе "ПСП" — 6 чалавек да растрэлу (чатыром замянілі на 10-гадовы тэрмін высылкі ў канцлагера), 13 чалавек —да такога ж пакарання, астатнія — да розных тэрмінаў адбыцця лагероў ці высылцы.

3 БАН у ліку асуджаных па гэтых справах апынуліся 30 вучоных, што складала амаль 1/3 усяго складу акадэміі, таму што агульная колькасць супрацоўнікаў пры стварэнні акадэміі была каля 100. Тады ж была прынята пастанова СНК БССР: "У сувязі з усталяваннем шкоднай дзейнасці групы акадэмікаў Беларускай Акадэміі Навук, дзейнасць якіх была накіравана супраць дыктатуры пралетарыята і на зрыў паспяховага сацыялістычнага будаўніцтва, Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляе выключыць са складу Беларускай Акадэміі Навук акадэмікаў В. Ю. Ластоўскага, В. I. Пічэту, Я. Ю. Лёсіка, С. М. Некрашэвіча, Г.Гарэцкага, А. Д. Дубаха, пазбавіўшы іх звания акадэмікаў, як ворагаў пралетарскай дыктатуры. Старшыня Савета Народных Камісараў БССР М. Галадзед". Гэтая пастанова была прынята задоўга да рашэння пазасудовага органа АГПУ і таму тым больш з'яўлялася незаконнай.

Прэзыдэнт БАН гісторык В. М. Ігнатоўскі быў абвінавачаны ў тым, што "вёў барацьбу супраць нацыянальнай палітыкі партыі..., служыў шырмай для прыкрыцця нацыянал-дэмакратычных элементаў і ператварэння Беларускай Акадэміі Навук у плацдарм для контррэвалюцыйнай дзейнасці нацдэмаўскай арганізацыі...", затым быў выключаны з партыі. Не вытрымаўшы такіх ганенняў і не бачачы выйсця са склаўшагася становішча, В. М. Ігнатоўскі 4 лютага 1931 года скончыў жыццё самагубствам.

Ужо ў 1933 годзе была сфальсіфікавана справа неіснуючай "контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі з назвай "Беларускі Нацыянальны Цэнтр". Пакарана было 97 чалавек (галоўным чынам гэта —людзі, якія ўнеслі значны уклад у справу беларускага нацыянальнага абнаўлення ў Заходняй Беларусі —тагачасная Польшчы), сярод іх 26 чалавек прысуджаны да растрэлу (16 з заменай на 10 гадоў лагероў). 16 супрацоўнікаў БАН было арыштавана ды саслана.

Найбольш магутны ўдар па навуковых кадрах БАН быў нанесены ў 1937-38 гадах. Тады былі арыштаваны многія буйныя вучоныя, у тым ліку 13 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў і сярод іх пісьменнік і грамадскі дзеяч —першы старшыня Часовага рэвалюцыйнага ураду Савецкай Беларусі ў 1919 годзе Зм. Ф. Жылуновіч (Цішка Гартны), прэзідэнты БАН П. А. Горын (Каляда) і I. 3. Сурта, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, кіраўнік Беларускай Парламенцкай фракцыі Сойма Польшчы, аўтар першай "Беларускай граматыкі для школ" Б. А. Тарашкевіч.

БАН да гэтага часу ў адносінах да навуковых кадраў апынулася настолькі аголенай, што вымушана была зачыніць Інстытуты філасофіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічны, а Інстытут эканомікі перавесці ў веданне Дзяржплану БССР.

У 1930 годзе ў БАН было арыштавана 33 супрацоўнікі, ў 1933 — 16, 1936 — 15, 1937 — 45, 1938 — 27. Усяго каля 140 чалавек, сярод іх людзі розных нацыянальнасцяў, але галоўным чынам беларусы (96 чалавек). Патрэбна ўлічыць, што ў 1937 годзе агульная колькасць супрацоўнікаў БАН складала 580 чалавек.

Устаноўлена па афіцыйных матэрыялах, атрыманых з КГБ БССР, што 42 чалавекі з ліку арыштаваных былі растраляныя ў канцы 30-ых гадоў у Мінску (М. Токараў, 1992г.). Сярод іх амаль усе акадэмікі і члены-карэспандэнты БАН,' прычым да сённяшняга дня яны цалкам рэабілітаваны. Тое самае можна сказаць і аб большасці астатніх рэпрасаваных вучоных БАН.

Дзеля разгляду спраў, што расследавалі органы НКВД, рашэннем бюро ЦК КП(б) ад 22 верасня 1934 года у складзе Вярхоўнага суда БССР была ўтворана спецкалегія ў складзе 4-х чалавек. Яна замяніла існаваўшую да гэтага Паліткамісію па справах з вышэйшай мерай пакарання.

Узмацнілась дзейнасць Троек НКВД, якія практычна замянілі судовыя органы. Гэтак, на працягу студзеня-красавіка 1936 года Тройкай НКВД БССР асуджана 2265 чалавек, Вярхоўным Судом БССР за гэты ж час — 212. Усяго за 1936 год Тройка НКВД БССР асудзіла 8074 чалавекі — на 4297 чалавек больш, чым у 1935 годзе. Вярхоўны Суд БССР разгледзеў 136 спраў, асудзіў 349 чалавек.

У БССР у перыяд са жніўня 1937 па верасень 1938 гадоў на падставе загадаў НКВД СССР праведзена аперацыя па выяўленню польскай, нямецкай і латвійскай агентур. Асобнай Тройкай НКВД БССР разгледжана 6770 спраў, асуджана па 1-ай катэгорыі 4650 чалавек. Спецслужбы раскрылі і абясшкодзілі "аб'яднанае антысавецкае падполле ў БССР". Арыштавана і асуджана 2570 чалавек, з якіх 40 займалі пасады наркамаў і іх намеснікаў, 24 былі сакратарамі акружных, гарадскіх і раённых камітэтаў КП(б)Б, 25 — акадэмікамі і навуковымі супрацоўнікамі, 41 — выкладчыкамі ВНУ, 20 — пісьменнікамі і літаратурнымі супрацоўнікамі.

Матэрыялы следчых спраў на былых супрацоўнікаў НКВД і сёння з'яўляюцца недаступнымі дзеля аналізу. Малюнак страшэннага беззакония трошкі раскрываецца паводле іх паказанняў, укпючаных у розныя даведкі, якія былі далучаныя да спраў па рэабілітацыі, праведзенай у 1957-59 гадах. Начальнік III аддзялення УНКВД па Гомельскай вобласці Г. Равінскі сцвярджаў, што для правядзення масавыхарыштаў па рашэнню ЦК ВКП(б) былі ўстаноўленыя "ліміты" — колькі чалавек патрэбна арыштаваць. Для Гомеля "ліміт" складаў спачатку 500, затым 1000, а потым 2000 чалавек. Сакалоў (намеснік наркама УС БССР) на аператыўнай нарадзе так інстуктаваў супрацоўнікаў НКВД: "Вы павінны раўняцца на стаханаўцаў на вытворчасці і не толькі выконваць нормы па выяўленню аднаго чалавека ў суткі, але даваць больш, каб не дарэмна атрымліваць дзяржаўныя грошы". У Мінску нормы "выяўлення" былі ад 1 да 3-х арыштаваных у суткі, у Гомелі — ад 1 да 2-х.

Прававым грунтам дзеля адміністрацыйнай высылкі сталі пастановы Прэзідыума УЦВК ад 10 жніўня і 16 кастрычніка, якія вызначылі склад высяляемых: дзеячы контррэвалюцыйных арганіэацый, антысавецкіх партый.

3 другой паловы 20-х гадоў пачынаецца прымусовае высяленне сем'яў "па класавай прыкмеце". У 1925-26 гадах была праведзена кампанія па высяленню былых памешчыкаў, усяго выселілі 229 чалавек, з іх за межы Беларусі 141 чалавек [22].

Дзеля абмежавання міграцыі насельніцтва, якая павялічылася ў сувязі з калектывізацыяй, уводзілася пашпартная сістэма і прапіска грамадзян па строга вызначанаму і адзінаму адрасу. У БССР пашпартызацыя праводзілась з 1 красавіка па 1 кастрычніка 1934 года.

У час пашпартызацыі насельніцтва рэжымных зон, дзе пашпарты выдаваліся ў першую чаргу, было рупліва "прафільтравана". "Пашпартызацыя выявіла, што Дзяржынскі раён быў у значнай ступені напоўнены збеглымі кулакамі і крымінальна-злачынным элементам" [23], — паведамляў у ЦК КП(б)Б начальнік Дзяржынскага упраўлення міліцыі НКВД БССР. Рэжымныя зоны былі старанна ачышчаныя. Гэтак, у Дзяржынскім раёне з 454 чалавек, не атрымаўшых пашпатру, 335 — "выбыла добраахвотна", 114 — "выдалена прымусова" [24].

Парушэнне пашпартнага рэжыму разглядалася як крымінальнае злачынства. У 1936 годзе ў БССР такіх "злачынцаў" асуджана 653. (Архіў КГБ РБ).

3 Беларусі было выселена 15742 сям'і "кулакоў" на Поўнач, Урал, Далёкі Усход, Якуцію (Архіў КГБ РБ). 3 1 па 14 ліпеня 1931 года выпраўляліся эшалоны э перасяленцамі па эталону штодзённа. Аднак на гэтым работа не заканчвалася. Па 61 раёне рэспублікі да высялення была прысуджана яшчэ 5671 сям'я — больш 22,5 тысяч чалавек, у тым ліку з Мінску 730 сямей, Фаніпаля — 68, Барысава — 387, Талочына — 278, Воршы — 365, Лепелю 213, Полацку — 256, Дрысы —151, Пухавічаў — 298, Віцебску – 572,  Слуцку — 382, Старых Дарог —116, Бабруйску — 250, Жлобіну —158, Быхава — 246, Магілёва — 258, Крычава — 403, Жыткавічаў — 35, Калінкавіч —198, Рэчыцы — 253, Гомелю — 231 (Цэнтральны Архіў МБ РФ).

У першым квартале 1941 года толькі ў Архангельскай вобласці ў аддзеле працоўных і спецыяльных пасяленняў УНКВД налічвалася 2283 беларускія "кулацкія" сям’і [25].  

27 ліпеня 1935 года з Масквы на імя Наркама унутраных спраў БССР паступіла дырэктыва:

"Вам патрэбна правесці наступныя мерапрыемствы па ачыстцы акругоў і раёнаў БССР:

 1. Арыштаваць актыўны кулацка-варожы элемент... справы, па якіх матэрыялаў будзе недастаткова дзеля накіравання ў судовыя органы — ставіць на Тройку НКВД БССР. Па справах гэтых абвінавачаных выносіць рашэнне аб высяленні іх у спецпасёлак разам з сям'ею, уключаючы іх у агульны кантынгент высяляемых.

 2. Выселіць з пагранпаласы БССР дзве тысячы сем'яў антысавецкага неблаганадзейнага элементу...

 3. Высяляемыя накіроўваюцца: 600 сем'яў у Паўночны Казахстан і 1400 сямей на Поўнач (Архіў КГБ РБ)”.

4-5 ліпеня 1935 года ЦК КП(б)Б санкцыянавала высяленне з памежных акругоў і раёнаў БССР, прыняўшы пастанову "Аб умацаванні аховы межаў і ачыстцы памежных раёнаў ад антысавецкіх элементаў" і "Аб праверцы асабістага складу памежных акругоў і раёнаў". (Цэнтральны Архіў МБ РФ). Праца па высяленню зараз праводзілася пад кіраўніцтвам партыйных органаў.

7 ліпеня кіраўнік НКВД БССР дакладваў сакратарам ЦК КПБ(б): "Паведамляю, што сёння скончана адпраўка высяляемага з пагранічнай паласы антысавецкага неблаганадзейнага элемента. Выпраўлена 10 эшалонаў, з іх 7 на Гіоўнач і 3 у Казахстан. Усяго выселена 1979 сямей у складзе 9877 чалавек, з іх: мужчынаў — 2799, жанчын —2828, дзяцей — 4450. Разам з імі выпраўлена 777 галоў жывёлы, з іх 250 коней і 527 кароў" (Архіў КГБ РБ).

На гэтым, аднак, аперацыя па ачыстцы памежнай паласы скончана не была. 14 верасня 1935 года СНК БССР і ЦК КПБ(б) прынялі дзве сакрэтныя пастановы: "Аб вярбоўцы 2000 калгаснікаў у памежныя раёны" і "Аб перасяленні жыхароў з 500-мятровай паласы" (Архіў КГБ РБ). 3 81 раёна БССР у 30 памежных раёнаў накіроўваліся на добраахвотных пачатках 2000 сямей калгаснікаў-ударнікаў. 3 памежных раёнаў прымусова высялялась 887 гаспадарак. Аднак хутка перасяленцы ўпэўніліся, што абяцаныя пры перасяленні матэрыяльныя даброты (упарадкаваныя дамы, жывёлу і насенне) у новых калгасах ім ніхто даваць не збіраецца.

Высяленне з памежных раёнаў працягвалася і ў 1937 годзе. Праводзілася яно яшчэ больш жорстка. На 20 кастрычніка 1937 года па рашэнню Тройкі НКВД БССР у памежных раёнах растраляна 1210 чалавек і 2066 заключана на розныя тэрміны ў канцлагеры. Іх сем'і выселены [26].

Маштабы прымусовага перасялення значна ўзраслі ў 1939-1941 гадах. Пасля ўсталявання Савецкай улады ў Заходняй Беларусі перасялялісь так званыя асаднікі (у асноўным былыя ваеннаслужачыя польскага войска, атрымаўшыя зямлю ў асабістае карыстанне) і бежанцы з Польшчы.

У 1921 годзе аддзелы ваеннай цэнзуры ў Беларусі цалкам кантралявалі не толькі выданне друкаванай прадукцыі, але і ўвоз яе з-за мяжы, міжнародную паштова-тэлеграфную карэспандэнцыю, а таксама ўнутраную, адрасаваную да запатрабавання. Звычайная перапіска кантралявалась выбарачна — ад 30 да 40%.

У другой палове 20-х гадоў асабліва жорсткай стала цэнзура літаратурных твораў. У 1926-1928 гадах забароненыя шматлікія вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: К. Крапівы "Канцэрт", "Бараны" — як злая алегарычная сатыра на X з езд і на палітыку партыі ў вобласці друку, Я. Коласа — "Ваяцкі марш", Я. Купалы —"Чужым", "Над Нёманам" — за шавінізм і антысавецкі змест і інш. [27]. Значнай перапрацоўцы па распараджэнню калегіі Галоўліта падвергліся нават творы, напісаныя да рэвалюцыі, у якіх згадваліся словы "Бог", "крыж", "нябёсы". Слова "Бог" і яго вытворныя прапаноўвалась пісаць "малой літарай" [28].

Строгаму ідэалагічнаму аналізу падвяргаўся змест кінапрадукцыі. Дзеля "ўрэгулявання кінасправы БССР" пастановай СНК пры наркамаце асветы 17 снежня 1924 года было ўтворана Кіраўніцтва па справах кіно (Белдзяржкіно), якому прадастаўлялась манапольнае права на пракат кінафільмаў на ўсёй тэрыторыі рэспублікі [29]. Белдзяржкіно давала дазвол (сумесна з выканкамамі мясцовых саветаў) "на адкрыццё новых кінатэатраў і кінапрадпрыемстваў, на кіназдымкі падзей унутранагажыцця Беларускай рэспублікі" (сумесна з мясцовымі органамі НКВД). Парушэнне манапольнага права Белдзяржкіно цягнула за сабою прыцягванне да крымінальнай адказнасці.

Дзеля аховы "дзяржаўных ваенна-эканамічных сакрэтаў" пры СНК СССР і саюэных рэспублік былі створаны Аддзелы ваеннай цэнзуры (АВЦ). 13 красавіка 1935 года закрытым паседжаннем СНК БССР №523с забаронена выдаваць газэты без візы АВЦ [30].

У другой палове 30-х гадоў праведзена значная "чыстка" кадраў выдавецтваў. "За сувязь з высланым мужам", "за палітычную няграматнасць", "як непатрэбны", "без матыву (нацдэм, выключаны з партыі)" і г.д. у 1935 годзе звольнены з працы 46 супрацоўнікаў Белдзяржвыдата і столькі ж за 6 месяцаў 1936 года [31].

Актывізавалася выняццё з бібліятэк "варожай" літаратуры. 29 красавіка 1937 года Галоўліт БССР загадаў правесці выняццё ўсіх твораў 20-ці найбуйнейшых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі. У "чорны" спіс патрапілі С. Баранавых, М. Багун, А. Вольскі, С. Дарожны, А. Дудар, Ц. Гартны, С. Знаёмы, А. Звонак, М. Зарыцкі, В. Каваль, Т. Кляшторны, В. Маракоў, Б. Мікуліч, 3. Півавараў, В. Сташэўскі, Я. Скрыган, В. Хадыка, М. Чарот [32].

Маштабы выняцця і знішчэння кніг узрасталі. Калі ў 1935 годзе Галоўліт РСФСР і Галоўлітбел выдалі 3 спісы, то ў 1936 годзе — 6, а за першую палову 1937 года — 7 [33].

На 1 студзеня 1937 года праверана 280 бібліятэк, вынята 2175 кніг, з іх па спісах Галоўліта БССР, як нацдэмаўскія —1693 кнігі [34]. Да 1 красавіка таго ж года праверылі 716 бібліятэк; вынята 7507 кніг [35].

Да канца 30-х гадоў вынішчалась інфармацыя, якая ўтрымлівала нават згадкі на іншадумства. "Носьбіты" іншадумства звальнялісь з працы, ссылалісь у лагеры, а да канца 30-х гадоў увогуле вынішчалісь. Гэтак, у жніўні 1933 года паэт Дарожны (С. М. Серада) за верш аб чыстцы КП(б)Б ("паклёп на палітыку партыі на сяле") быў зняты з пасады стыльрэдактара [36], а ў 1937 годзе пастановай спецкалегіі Вярхоўнага Суда  БССР прысуджаны да 8 гадоў лагероў.

Без дазволу партыйных органаў ні адно грамадскае аб'яднанне пачаць сваю дзейнасць не магло.

У БССР барацьба з "ворагамі" ў грамадскіх  арганізацыях пачалася ў 1930 годзе. Шматлікія краязнаўчыя арганізацыі, аб'яднаныя Центральным Бюро пры Акадэміі Навук, былі абвінавачаны ў прапагандзе і выхаванні нацыяналізму. Часопіс "Наш край" пераназваны ў  "Савецкую краіну". Кіраўнікі краязнаўчага руху ў рэспубліцы  М. Азбукін, М. Каспяровіч арыштаваны.

У 1932-37 гадах адбываецца масавае закрыццё добраахвотных грамадстваў. Здзяйсняецца яно, галоўным чынам, шляхам зліцця арганізацый, ужо меўшых сваю палітычную ролю, ці "непатрэбных" дзеля сацыялістычнага будаўніцтва. Гэтак, у 1932 годзе былі абяднаны "Саюз ваяўнічых бязбожнікаў", грамадства "Барацьбы з алкагалізмам" і "Далой непісьменнасць" у грамадства "За здаровы быт", аб дзейнасці якога пасля 1934 года практычна нічога не вядома. У1934-1936 гадах зачыненыя Усесаюзнае грамадства Сяброў радыё, Пралетарскага турызму, Аўтадор, Эсперантыстаў, у 1937 годзе зачынена Усесаюзная асацыяцыя работнікаў навукі і тэхнікі для садзейнічання сацыялістычнаму будаўніцтву. Да канца 30-х гадоў у Беларусі больш ці менш дзейнымі заставаліся грамадствы "Чырвонага крыжа", Асавіяхіма і асобныя фізкультурныя грамадствы.

Творчыя арганізацыі і саюзы знаходзіліся пад падвойным кантролем. 3 боку дзяржавы — пад пільным наглядам спецслужбаў (такзваныя аператыўныя 'літэрныя справы"), з боку партыі — пад кантролем таго ці іншага аддзелу ЦК КП(б)Б, так як менавіта тут вырашаліся ўсе жыццёва важныя для пісьменніка пытанні.

Таталітарная сістэма несумяшчальная з творчай асобай: яна імкнецца знішчыць асобу маральна, а калі гэта па тых ці іншых прычынах не выходзіць, то і фізічна. Спецслужбы регулярна "атрымлівалі інфармацыю аб "контррэвалюцыйных выказваннях" беларускіх пісьменнікаў — у сяброўскай размове, у кампаніях сярод знаёмых. I хоць  публічных выказванняў, якія б асуджалі сістэму, не было, пісьменнікі лічыліся неблаганадзейнымі. Палітыка праніка ў адносінахтворчай інтэлігенцыі здзяйснялася паралельна з палітыкай біэуна. У 30-ыя гады спецслужбамі на ўсіх беларускіх пісьменнікаў быў сабраны "кампрамат". Ні адзін палітычны працэс не абыходзіўся без арышту і асуджэння пісьменнікаў. Іх "уключалі" ва ўсе буйныя "контррэвалюцыйныя арганізацыі". У 1930 годзе ў "Саюз Вызвалення Беларусі" ўвайшло 8 пісьменнікаў, у тым ліку М. Гарэцкі, У. Жылка, У. Дубоўка, Ан. Адамовіч, I Плашчынскі. У 1933 годзе як працяг справы "СВБ" была прыдумана "Беларуская Народная Грамада", у якую ўключылі 14 пісьменнікаў, у тым ліку К. Вашчыну, У. Сядуру, Ю. Таўбіна, С. Астрэйку. У 1936 годзе арыштаваны В. Маракоў, А. Звонак, В. Хадыка, В. Сташэўскі, С. Баранавых, В. Каваль, Т. Кляшторны, М. Багун, У. Шашалевіч, С. Грахоўскі, 3. Жылуновіч і інш. Іх абвінавацілі ў прыналежнасці да "нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі".

У1936-37 годзе больш за 40 пісьменнікаў асуджаны да выпраўленча-працоўных лагероў, частка з іх растраляна (Архіў КГБ РБ). 23 кастрычніка 1938 года Наркам унутраных спраў БССР паведамляў сакратару ЦК КПБ(б) П. Панамарэнку "Аб маючыхся кампраметуючых матэрыялах на членаў саюзу пісьменнікаў БССР" [37].  Спіс з 18 пісьменнікаў ўзначальвалі застаўшыеся на свабодзе Я. Колас, Я. Купала, Зм. Бядуля.

Вясной 1938 года аб'яўлена аб пастанове ЦК КПБ(б) і СНК БССР, якім уводзілася абавязковае вывучэнне рускай мовы ва ўсіх нярускіх школах рэспублікі [38]. Беларусізацыя, свабоднаё нацыянальнае развіццё былі канчаткова забытыя. 3 тых, хто кіраваў беларусізацыяй у 20-ыя гады, да канца 30-ых гадоў нікога не засталося жывым.

Экспрапрыяцыя царкоўных каштоўнасцяў ператварылася ў народную трагедыю. Аб тым, як яна здзяйснялася ў Беларусі, можна атрымаць уяўленне з дакладу старшыні выканкама гораду Мазыра ад 30 красавіка 1922 года: "22 гэтага месяца ў 23 гадзіны было атрымана старшынём Увыканкама паведамленне ад упаўнаважанага уезднай камісіі па выняццю царкоўных каштоўнасцяў, што сяляне сяла Буйновіч і прылеглых да яго хутароў аказалі супраціў пры выняцці каштоўнасцяў...

Тады начальнікам палітбюро было прапанавана камандзіру атрада спешыць некалькі кавалерыстаў і сумесна з імі пры дапамозе фізічнай сілы выдаліць хаця б тых, хто быў на паперці, што і было зроблена. Натоўп без адзінага ўдару з боку кавалерыстаў быў выдалены з агароджы царквы, але калі прыйшлі астатнія члены камісіі з саветам веруючых і святаром, натоўп зноў пачаў падступаць і ў некаторых у руках з'явіліся калы, якімі некаторым з чырвонаармейцаў былі нанесены удары і толькі пасля гэтага намі было дазволена кавалерыстам пусціць у ход нагайкі, галоўным чынам да асабліва ярых абаронцаў каштоўнасцяў. I праўда, гэтая мера дапамагла і каштоўнасці былі вынятыя. Хоць у гэты час мы разумелі, што палітычна недапушчальна прымяняць спосаб царскай жандармерыі — збіццё сялян нагайкамі, але іншага выйсця не было: ці нагайка ці страляць, дык мы вырашылі ужыць спачатку першае, а потым ужо другое..." [39]. Гуманізм у разуменні кіраўніцтва савецкай дзяржавы выглядаў спецыфічна — каб выратаваць ад голаду адных сялян, можна забіваць другіх.

Судовы працэс над ксяндзамі — "варшаўскімі агентамі" — быў праведзены ў траўні 1922 года ў Мінску. Да крымінальнай адказнасці прыцягвалася 10 чалавек, з іх ксяндзы. Уваход у памяшканне, дзе праходзіў суд, быў строга па білетах, якія выдаваліся ў I аддзяленні гарміліцыі. Наладжвальнікі працэсу хацелі правесці яго на польскай мове, аднак ксяндзы адмовіліся, запатрабаваўшы, каб усе выступалі на рускай мове як больш зразумелай для большасці прысутных. Ксёндз Лісоўскі прысуджаны да растрэлу (з заменай растрэлу на 5 гадоў канцлагероў), астатнія абвінавачваемыя атрымалі ад 3 да 4 гадоў канцлагероў [40].

Да 1929 года тол ькі ў Аршанскай акрузе з 37 дзеючых цэркваў была зачынена 21, з 27 сінагогаў —13 [41]  "Сама тэхніка закрыцця насіла калі-нікалі выразна здзеклівы характар над рэлігійнымі пачуццямі вернікаў. Адзначаны выпадкі расцягвання па хатах рэчаў з цэркваў і іншых культавых дамоў (Мінская акруга). У адным з сёлаў Мінскай акругі настаўнікам-актывістам з царкоўных варотаў зроблена сабачая будка. У шэрагу выпадкаў культавыя предметы ламаліся, рваліся і г.д." [42], — канстатаваў у Дакладной запісцы "Аб выкрыўленнях, дапушчаных у царкоўных пытаннях па БеларусГ памочнік начальніка сакрэтнага аддзела ПП. АГПУ па БВА В. Акаловіч.

Аб маштабах рэпрэсій супраць святароў і веруючых можна судзіць па дакументах НКВД БССР. У прыватнасці, у дакладной запісцы аб антысавецкай дзейнасці царкоўнікаў і сектантаў у БССР (чэрвень 1938 года) паведамлялася, што "функцыянаванне цэркваў у БССР спынілася ў 1937-38 гадах галоўным чынам у сувязі з арыштам святароў за актыўную антысавецкую дзейнасць" [43].

Сістэма ўстаноў прымусовай працы пачала фармавацца ў Беларусі з усталяваннем тут савецкай улады. У чэрвені 1919 года на паседжанні ЧК Беларусі прымаецца наступнае рашэнне: "Абмеркаваўшы ўсяцэла пытанне аб арганізацыі лагеру прымусовай працы, для ўтрымання у якім усіх паразітычных элементаў Літоўска-Беларускай Рэспублікі, а таксама і малалетніх контррэвалюцыянераў, калегія пастанавіла: даручыць т. Каралю тэрмінова адшукаць памяшканне для вышэйзгаданых мэтаў, аб чым і дакласці калегіі ЧК" (Архіў КГБ).

Стварэнне канцэнтрацыйнага лагеру ў Мінску было санкцыянавана Мінскай "арганізацыйна-партыйнай тройкай" 4 жніўня 1920 года  [44].

Канцэнтрацыйныя лагеры не пуставалі. Толькі ў кастрычніку 1921 года ЧК Беларусі накіравалі сюды 60 чалавек, ва Угіадзімірскі "Камтруд" тэрмінам на год — 3 чалавекі (Архіў КГБ РБ). У лістападзе гэтага ж году ў лагеры накіравана яшчэ 52 чалавекі (Архіў КГБ РБ).

У сакавіку 1922 года толькі ў Мінскім лагеры знаходзілася 224 вязняў. Пры лагеры адчынены майстэрні — абутковая, сёдзельна— шорная, слясарна-механічная, вадаправодна-кавальская, бандарная, абозная, партняжная, мылаваранная, функцыянавала пральня. Майстэрні прымалі заказы ад устаноў і прыватных асобаў. Акрамя працы ў сваіх майстэрнях, вязні пасылаліся на прадпрыемствы "па патрабаванню устаноў" [45]. Для працоўнага выпраўлення "сялян створана калонія "Труд", якая мела 120 дзесяцін зямлі і 4 дзесяціны саду.

Калектывізацыя, якая актыўна праводзілася ў БССР у першай палове 30-ых гадоў, стала надзейнай і пастаяннай крыніцай таннай рабочай сілы, выкарыстоўваемай як у БССР, гэтак і ў аддаленых раёнах СССР. Па пастанове Тройкі ТП АГПУ па БССР у 1930 годзе высяленню з БССР падлягала 1931 сям'я колькасцю 8208 чалавек [46]. Намечаныя да высялення сем'і былі пагружаны ў 141 "людскі" і 34 багажных вагоны. Усяго высялялісь 5519 чалавек. "Недагруз 1,5 эшалонаў (77 людскіх вагонаў) надарыўся ў выніку вялікага адсеву, атрымаўшагася за кошт старых, дзяцей і часткова хворых, якія засталіся на месцы. Лішняя колькасць загружаных багажных вагонаў здарылася выкпючна з-за параўнальна вялікай нормы дазволенага да правозу кожнай сям'і багажу (30 пудоў на сям'ю, запас 3-х месячнага харчавання)" [47], — рапартавалі арганізатары перавозкі ў Маскву.

Да траўня 1930 году ў БССР было раскулачена 15629 гаспадарак [48], у сакавіку 1931 года — 7778 гаспадарак [49]. У лютым 1933 года на V аб'яднаным пленуме ЦК КПБ(б) кіраўнік ПП АГПУ па БССР Л. Закоўскі паведаміў прысутным, што за 10 месяцаў — з траўня 1932 па люты 1933 года — "з беларускай вёскі было вынята да 30 тысячаў контррэвалюцыйных, кулацкіх, бандыцкіх палітычных элементаў" [50]. Са снежня 1932 года па сакавік 1933 года толькі з памежнай зоны "вынята" 2180 чалавек [51].

Да пачатку 1933 года сістэма ГУЛАГу працавала яшчэ не ў поўную сілу. Турмы БССР былі перапоўнены ў сярэднім у 3,5 разы. 4 лютага 1933 года па просьбе ЦК КПБ(б) спецслужбы БССР правялі тэлеграфны апрос 8 турмаў БССР (у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Воршы, Бабруйску, Полацку, Слуцку, Мінску). Высветлілася, што ў турмах "ёмістасцю" ў 6293 чалавек утрымліваецца 21520 чалавек [52]. На 7 лютага вязняў стала ужо 22352 чалавекі, на 10 лютага — 235444 чалавекі [53].

Тайную рабсілу з беларускіх турмаў бралі Белторф, Галоўдартранс, Наркцяжпрам. Але адразу знайсці рабочыя месцы для ўсіх вязняў не хапала магутнасцяў. І тады на дапамогу прыйшоў ГУЛАГ. У дакладной запісцы НК юстыцыі БССР, накіраванай у ЦК КПБ(б) 11 сакавіка 1933 года указывалась: "Па лініі АГПУ БССР атрымана 3 нарады на 6300 асобаў дзеля адпраўкі ў канцлагеры, з якіх першая партыя ў 1300 асобаў падрыхтавана і будзе адпраўлена 15.02, а другая партыя ў 3000 асобаў падрыхтавана да адпраўкі да 20.02. Трэцяя партыя ў 2000 асобаў будзе таксама адпраўлена прыблізна каля 25.02" [54].

На 20 красавіка 1935 года фактычна колькасць вязняў у месцах зняволення сістэмы НКВД БССР складала "ў закрытых месцах зняволення 8331 чалавек, у калоніях —3930 чалавек" (Цэнтральны Архіў МБ РФ).

Каб спыніць практыку "пакідання" рабочай сілы на месцах, на рэспубліку былі спушчаны "ліміты" вязняў, якія маглі заставацца на тэрыторыі БССР. Гэтак, у красавіку 1935 годзе "ліміт" складаў 4700 чалавек (Цэнтральны Архіў МБ РФ).

Асуджаныя ў БССР "ворагі народаў" накіроўваліся ў Дзмітлаг, Бамлаг, Дальлаг, Свірлаг, Белбалаг, Сіблаг, Севвастоклаг, Ухпечлаг, АМЗ Карагандзінскага абласнога кіраўніцтва, Карлаг, АМЗ ЗСК, Волгалаг, АМЗ Севкраю, Тэмлаг, Прарвлаг, АМЗ Узбекскай АССР (Цэнтральны Архіў МБ РФ). Яны займаліся будаўніцтвам і эксплуатацыйнымі працамі па вуглю, нафты, радыяктыўных і рэдкіх газах (Ухтпечлаг), вялі "буйную ўласную жывёлагадоўчую гаспадарку" (Карлаг), збіралі ірыгацыйныя збудаванні (АМЗ Узбекскай АССР) і інш. (Цэнтральны Архіў МБ РФ).

 

На падставе сказанага: АБВІНАВАЧВАЕЦЦА Камуністычная партыя Савецкага Саюза (РСДРП(б), РКП(б), ВКП(6), КПСС) уключна яе філія ў Беларусі (КПБ(б), КПБ) у тым, што стварыўшы класавую, антысавецкую і антыгуманную ідэалогію і давёўшы яе да злачыннай накіраванасці, узначаліўшы дзяржаву і урад, здзейсніла супраць Беларусі і яе народа наступныя злачынствы:

- знішчыла больш 1,5 мільёнаў беларусаў па прыкмеце іх маёмаснага стану і антыкамуністычных перакананняў;

           - рэпрэсавала ўсе іншыя палітычныя партыі ў Беларусі;

           - ліквідавала больш паловы святароў рымска-каталіцкай, праваслаўнай і іншых канфесій, зачыніла амаль усе касцёлы і сінагогі, часткова праваслаўныя храмы, у буйных памерах канфіскавала і разрабавала царкоўную маёмасць, г.зн. злачынствы, прадугледжаныя п. "в" арт. 6 Статуту МВТ (злачынствы супраць чалавечнасці);

-  рэпрэсавала і знішчыла да 90% інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі, г.зн. — у злачынствах, прадугледжаных п. "а" арт. 2 Канвенцыі аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакарання за яго (ад 9.12.1988г.);

- дэпартавала на аснове палітычных, рэлігійных і сацыяльных прыкмет зтэрыторыі Беларусі сотні тысячаў бёларусаў і, падрываючы этнічны склад нацыі, пасяліла на Беларусі тысячы рускіх, г.зн. — у злачынствах, прадугледжаных п. "с" арт. 2 названай Канвенцыі аб генацыдзе;

           - падарваўшы інтэлетуальны патэнцыял Беларусі, выцесніла беларускую мову і прымусова навязала рускую, чым адрывала наступныя пакаленні ад духоўнай культуры продкаў, г.зн. — здзейсніла злачынствы этнацыду;

           - стварыла рэпрэсіўную структуру, якая ў маштабах усей Беларусі шырока прымяняла жорсткія здзекі і гэтым падвяргала нацыю да непапаўняльнага маральнага і псіхічнага ўрону, г.зн. — у злачынствах, прадугледжаных Канвенцыяй супраць здзекаў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў адносін ці пакарання ад 10.12.1984г.;

-  ператварыла працу грамадзян Беларусі ў прымусовы, чым парушыла Канвенцыю № 29 "Аб прымусовай ці абавязковай працы" ад 28.06.1930 г.

Тэрмін даўнасці прыцягнення КПСС да крымінальнай адказнасці не прымяняецца да здзейсненых ёю ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва згодна арт. І Канвенцыі аб непрымянімасці тэрміна даўнасці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва ад 26.11.1968 года (ратыфікавана ПВС СССР 11.03.1969г.).

Згодна з п. 9 Статуту Міжнароднага Вільнюскага Грамадскага Трыбуналу, зацверджанага 12.06.2000 года Вільнюскім Міжнародным Кангрэсам па ацэнцы злачынстваў камунізму, накіроўваецца дзеля разгляду па сутнасці ў Міжнародны Вільнюскі Грамадскі Трыбунал.

 

Літаратура

 

1.      Цэнтральны архіў МБ РФ, зн. 3.

2.      Архіў КГБ РБ, сл.сп. 11847-с.

3.      Тамсама.

4.      НАРБ, ф.4, ап.21, д.122, л.2.

5.      Тамсама.

6.      Тамсама, ап.1, д.158, л.90аб.

7.      Тамсама, л.90.

8.      ЗЗ РСФСР. 1918. №51, Ад.1, ст.600-607.

9.      Дробкін А.І. Лішэнцы: 1918-1936 // Звенні. Гістарычны альманах. Вып. 2, М.-СПб, 1992, с.608.

10. ЗЗ БССР. 1929. П.ад.№17ю, ст. 123.

11. НАРБ, ф.4, ап.21, д.1397, л.32.

12. Дэкрэты Савецкай цлады. Т.4, с.401.

13. Тамсама.

14. Штотыднёвік надзвычайных камісій па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй. 1918. №1, с.11.

15. НАРБ, ф.4, ап.3, д.105, л.46.

16. У.Адамушка. Палітычныя рэпрэсіі 20-50 гадоў на Беларусі. Мн., 1994, с.95.

17. НАРБ, ф.4, ап.21, д.1610, л.2.

18. Тамсама, д 1391, л.19, 24.

19. Архіў УКГБ па Гомельскай вобласці, сп. 9980, л.163.

20. Тамсама.

21. БГА, ф.15, ап.1, д.2, л.Ю2.

22. НАРБ, ф.4, ап.21, д.192, л.149.

23. Тамсама, л.150.

24. Тамсама, л.196.

25. Сацыялагічныя даследванні. 1992, №2, с.5.

26. Архіў КГБ РБ, л. 96, 166, 169.

27. НАРБ, ф.4, ап.3, д.22, л.939, 1029.

28. Тамсама, ап.21, д.23, л.12.

29. ЗЗ БССР, 1925, Ад. 1, №7, ст.61.

30. НАРБ, ф.4, ап.21, д.1958, л.115.

31. Тамсама, ап. 16, д.111, л. 37-37аб.

32. Тамсама, ап. 21, д. 1053, л. 2.

33. Тамсама, ап. 16, д.176, л. 1-55.

34. Тамсама, ап. 21, д.1058, л. 2.

35. Тамсама,  л.22.

36. Архіў КГБ РБ, д. 9935-с, т.1, л.123.

37. НАРБ, ф. 4, ап. 21, д. 1394, л. 102-106.

38. Звязда, 1938, 20 красавіка.

39. НАРБ, ф.4, ап.1, д.410.

40. Звязда, 1922, 29 траўня.

41. НАРБ, ф. 4, ап.14, д.33, л.3.

42. Тамсама.

43. Тамсама, ап.21, д.1400, л.68.

44. Тамсама, ап.1, д.40, л.6.

45. Звязда, 1922, 4 сакавіка.

46. НАРБ, ф.4, ап.21, д.250, л.2.

47. Тамсама.

48. Гісторыя Беларускай ССР, т.3. Мн., 1973, с. 414.

49. НАРБ, ф.4, ап.21, д.250, л.7.

50. Тамсама, ап.20, д.95, л.7.

51. Тамсама, д. 391, л.188.

52. Тамсама, л.200.

53. Тамсама, л.211.

 

Абвінаваўчае заключэнне складзена 13 ліпеня 2000 года.

Грамадскі абвінаваўца Рыгор Пракаповіч.

 

 

Дадатковая інфармацыя