За ўратаваньне Мэмарыялу - Рыгор Пракаповіч - Абвінаваўчае заключэнне. Частка І.

Рыгор Пракаповіч - Абвінаваўчае заключэнне. Частка І.

Пятніца, 31 Кастрычнік 2014. Чорная Кніга Сталінізму, Навіны

Камуністычная партыя Беларусі была створана ў Петраградзе напярэдадні рэвалюцыі і, з'яўляючыся філіялам бальшавіцкай партыі, цалкам выконвала стратэгію і тактыку экстрэмізму.

Камуністычная партыя Беларусі была створана ў Петраградзе напярэдадні рэвалюцыі і, з'яўляючыся філіялам бальшавіцкай партыі, цалкам выконвала стратэгію і тактыку экстрэмізму. Да 1956 года КПБ узначальвалі не беларусы па нацыянальнасці, а функцыянеры, якіх прысылала Масква, больш таго, і само ўтварэнне рэспублікі адбылося не на яе тэрыторыі, а ў Смаленску.

Для практычнай рэалізацыі сусветнага панавання бальшавікі пры ўсталяванні дыктатуры сваёй партыі і яе правадыра стварылі спецыяльныя арганізацыі. На першым месцы (пасля самой партыі) па колькасці здзейсненых злачынстваў стаіць ЧК...КГБ. У гады самых масавых рэпрэсій ў Беларусі на чале гэтых арганізацый таксама стаялі не беларусы.

Панаванне кампартыі забяспечвалася за кошт умацавання ў грамадстве таталітарнай ідэалогіі — ідэалогіі бальшавізму. Ператварэнне "ідэалогіі рабочых" у таталітарную ідэалогію ў Расіі і Беларусі пачыналася са знішчэння іншых ідэалогій, а пасля і іх носьбітаў. Непасрэднае адлюстраванне гэты працэс знайшоў ва ўсталяванні гэтак званай "дыктатуры пралетарыяту".

Ва ўсталяванні і замацаванні аднапартыйнай сістэмы галоўную ролю адыгралі спецслужбы. Ужо ў траўні 1919 года ЧК Беларусі пастанавіла: "Прапанаваць сакрэтна-аператыўнаму аддзелу ў пяцідзённы тэрмін сабраць звесткі і адрасы правых і левых эсэраў і высветліць месца знаходжання іх камітэту, аб чым паведаміць прэзідыуму" (Архіў КГБ РБ).

У траўні 1921 года ліквідавана эсэраўская арганізацыя "Заходні абласны камітэт" на тэрыторыі Гомельскай, Мінскай, Смаленскай губерняў [1].

У 1931 годзе ў рэспубліцы арганізаваны буйныя палітычныя працэсы супраць нацдэмаў. 10 красавіка Калегія АГПУ разгледзела справу "Саюза Вызвалення Беларусі". У глыб Расіі саслана 77 чалавек, 9 прысуджана да розныхтэрмінаў канцлагераў [2]. У траўні асуджаны члены гэтак званага Беларускага філіялу Працоўнай Сялянскай Партыі 959 чалавек, з якіх 6 прысуджаны да растрэлу, а астатнія да розных тэрмінаў канцлагераў [3], у ліпені —Беларускага філіялу Прампартыі (30 чалавек).

Выкарыстоўванне бальшавікамі спецслужбаў Беларусі дзеля дасягнення сваіх палітычных мэтаў было незаконным. Ні ў першай Канстытуцыі БССР (1919г.), ні ў другой (1927г.) падпарадкаванасць камуністычнай партыі дзяржаўных структураў юрыдычна акрэслена не была. У Канстытуцыі БССР 1937г. у арт. 101 адзначалася, што камуністычная партыя кіруе ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі. Аднак, у гэты час кампартыя была ўжо часткай дзяржаўнага апарату СССР.

У сярэдзіне 20-ых гадоў Беларусь становіцца плацдармам для экспарту рэвалюцыі на Захад. Для падтрымкі рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, Латвіі, Літве і Чэхаславакіі на нарадзе прадстаўнікоў БССР і паўпрэдаў гэтых краін пры НКВД 10 кастрычніка 1925 года было вырашана аказаць ім фінансавую падтрымку. СНК БССР на закрытым паседжанні 5 траўня 1926 года выдзеліў 25 тысяч рублёў на 1926 год, на 1927 год прадугледжвалась выдзяленне ўжо 30 тысячаў рублёў [4]. 3 гэтай сумы для Латвіі выдзялася 1 тысяча рублёў у месяц (750 рублёў на прэсу і 250 рублёў на падтрымку кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый), для Літвы — 750 рублёў у месяц, для Прагі —500 рублёў (для падтрымкі студэнцкіх арганізацыяў і субсідавання прэссы) [5].

Кіруючая роля КПБ(б) грунтавалася і на атрыманні, і на выкарыстанні інфармацыі спецслужбаў. Гэтая інфармацыя тычылася ўсіх бакоў жыцця грамадства. У 20-ыя гады пераважалі паведамленні, даклады і т.д., прысвечаных рэакцыі насельніцтва на палітычныя і гаспадарчыя кампаніі. У 30-ыя гады інфармацыя тычылася ўжо больш сацыяльных і эканамічных праблемаў.

Да пачатку 40-ых гадоў канчаткова вызначыўся таталітарны характер кампартыі ў СССР. Да гэтага часу яна стала адзінай палітычнай арганізацыяй, яе вядучая кіруючая роля замацавалась юрыдычна: "Найбольш актыўныя і свядомыя грамадзяне з шэрагаў рабочага класу і іншых слаёў працоўных аб'ядноўваюцца ва Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў), якая зяўляецца перадавым атрадам працоўных у іх барацьбе за ўмацаванне і развіццё сацыялістычнага ладу і якая ўяўляе сабою кіруючае ядро ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, гэтак і дзяржаўных", — адзначалася ў Канстытуцыі СССР.

У працэсе станаўлення таталітарнай сістэмы канкрэтныя палажэнні "рускага марксізму" змянялісь, прыстасоўвалісь да асаблівасцяў "цякучага моманту". Аднак, асноўныя яго рысы захавалісь. Да іх адносяцца: выхаваўчы і наступальны характар ідэалогіі, уключэнне ў сферу ідэалагічнага ўздзеяння як на грамадства ў цэлым, гэтак і на асобныя сацыяльныя групы і асобу, максімальнае выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі. Нязменнымі заставаліся і структурныя блокі, з якіх складваўся канкрэтна-гістарычны змест ідэалагічных пастулатаў – гэта "выхавацелі", "выхоўваемыя", "ворагі", "апекуны пра дабрабыт народны", "правадыр", "вобраз новага чалавека".

Не мяняўся з цягам часу і класавы характар бальшавіцкай ідэалогіі, які дэклараваў магчымасць ажыццяўлення сацыяльных пераўтварэнняў у інтарэсах толькі адной групы, названай вядучай. Непахісным застаецца і панаванне грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці, адмаўленне інстытуту прыватнай уласнасці як асновы дэмакратычнага грамадскага ладу, гаранта дэмакратыі, свабоды асобы.

Блок "выхоўваемых" уключаў розныя сацыяльныя пласты. У яго ўваходзіла нацыянальная, творчая, навуковая і тэхнічная інтэлігенцыя, сяляне-аднаасобнікі, калгаснікі, рамеснікі — практычна ўсе "непралетарскія" групы насельніцтва. Працэс узаемадзеяння "выхавацеляў" і "выхоўваемых" меў на тых ці іншых гістарычных этапах розныя выяўлення — ад сяброўскай лёгкай крытыкі да закліку да фізічнага знішчэння ў 30-ыя гады.

Ядром бальшавіцкай ідэалогіі з'яўляўся "вобраз ворага", ад якога клапатлівыя "выхавацелі" сцераглі "выхоўваемых". Звычайна ў гэты блок патраплялі палітычныя супраціўнікі бальшавікоў ("кадэты", "эсэры", "адзавісты", "ліквідатары", "меншавікі", "дэтысты", "укланісты", "трацкісты" і інш.), асобныя сацыяльныя групы (нацыянальная інтэлігенцыя, кулакі, бюракраты), палітычныя недругі правадыроў, у 30-ыя гады гады —шкоднікі, шпіёны і дыверсанты. Асноўная ідэалагічная формула бальшавізма — "адзін перадавы клас" — адна партыя — адзін правадыр" — дапускала пэўную гнуткасць у вытлумачэнні ідэалагічных пастулатаў. Патэнцыйным ворагам мог стаць кожны, хто не належаў да перадавога класа.

Блок "ворагаў" з'яўляўся адкрытым — па меры ўзмацнення ідэалагічнай барацьбы ў яго ўключаліся ўсе прыхільнікі сацыял-дэмакратыі, у тым ліку і замежныя, увесь капіталістычны лагер, уся буржуазная навука, усе ідэйныя праціўнікі.

Уключэнне "класавых ворагаў" ў ідэалогію супярэчыла грамадскім ідэалам і ўяўленням. Каб гэтыя супярэчнасці зняць, блок" выхоўваемых" рабіўся адкрытым: па меры неабходнасці з яго выключаліся тыя ці іншыя сацыяльныя групы, якія залічваліся ў "ворагі".

Ідэалагізацыя ўсіх сфераў грамадства была мэтай ідэалагічнай барацьбы. Ідэалагічныя ўстаноўкі аказвалі ўплыў і на развіццё эканомікі. Працэс "перавыхавання" разглядаўся, ў першую чаргў, як перавыхаванне працай. Эканамічная палітыка дзяржавы заўсёды карэлявала з ідэалогіяй. У перыяд нэпу гэтая карэляцыя апынулася часткова парушанай — адносіны да нэпманаў як да класавых ворагаў адмаўлялі магчымасць працяглага мірнага суіснавання з астатнімі працоўнымі. Вырашэнне супярэчнасцяў адбылося згодна ідэалагічных нормаў —нэпманы, кулакі былі знішчаны.

Узброены пратэст супраць гвалтоўнага ўсталявання савецкай улады атрымаў назву бандытызму. 17 ліпеня 1921 года на сумесным паседжанні ЦБ КПБ(б) і РВС Мінскага раёна было прынята рашэнне: "3 мэтай канчатковай ліквідацыі бандытызму ў Беларусі прызнаць магчымым суцэльнае высяленне з памежнай 15-кіламетровай паласы хутаранаў і, па меры неабходнасці, і з астатніх мясцовасцяў Беларусі ўсіх элементаў, якія падтрымліваюць і прымаюць актыўны ўдзел у бандытызме" [6]. Было ўстаноўлена, што бандытамі зяўляюцца сяляне, якія ў сувязі з рабаўнічай прадразвёрсткай не жадалі ўсталявання савецкай улады. "Ствараюцца дружыны сярод сялян дзеля ўсеагульнага паўстання, прычым, завербаваныя ў гэтыя дружыны сяляне не прымаюць ўдзелу пакуль што ў бандыцкіх выступах, але гатовыя выступіць у прызначаны для паўстання момант" [7], — адзначаў у дакладзе на бюро Е.Убарэвіч, камандуючы спецыяльнымі часткамі, якія складаліся з войскаў ВЧК і добра абсталяваных конных вайсковых падраздзяленняў.

У канцы 20-ых гадоў значна павялічылася колькасць пазбаўленых выбарчых правоў. Пазбаўпенне выбарчых правоў асобных груп насельніцтва, аднесеных да варожых класаў, было ўсталявана яшчэ ў ліпені 1918 года. Яно не толькі адхіляла грамадзяніна ад удзелу ў выбарах заканадаўчай улады, але і аўтаматычна цягнула за сабою звальненне з месца дзяржаўнай службы, высяленне з кватэры, гораду, пазбаўленне прадуктовых картак, медычнай дапамогі, пенсіі, выключэнне з ВНУ, школаў. Першая савецкая Канстытуцыя (ліпень 1918г.), арт.7, дэкларавала, што "эксплуататарам не можа быць месца ні ў адным з органаў улады", а арт. 65 вызначаў, што "не абіраюць і не могуць быць абранымі:

а) асобы, якія карыстаюцца наемнай працай з мэтаю атрымання прыбытку;

б) асобы, якія жывуць на непрацоўны даход, а менавіта: працэнт з капіталу, прыбыткі з прадпрыемстваў, паступленні з маёмасці і т.д.;

в) прыватныя гандляры, гандлёвыя і камерцыйныя пасярэднікі;

г) манахі і духоўныя слўжкі царквы і рэлігійных культаў; д) служачыя і агенты былой паліцыі, асобнага корпусу жандараў і ахоўных аддзяленняў, а таксама члены царстваваўшага ў Расіі дому..." [8]. Канстытуцыя СССР 1924 года дапоўніла спіс "лішэнцаў" тымі, хто выкарыстаўваў наёмную працу ці жыў на непрацоўны даход яшчэ да рэвалюцыі, а таксама членамі сем яў катэгорый пазбаўленых.

Працэс пазбаўлення выбарчых правоў заключаўся ў наступным. Зацверджаныя выканкамамі мясцовыя выбарчыя камісіі, створаныя на прадпрыемствах, у валасцях і пры жылканторах, складалі спісы лішэнцаў. Высновай служылі дакументы выканкамаў, дзяржархіваў, ГПУ, фінорганаў, прыватныя даносы. Складзеныя спісы развешваліся перад выбарамі на відных месцах ці публікаваліся ў друку, калі-нікалі выдаваліся асобнымі выданнямі.

Пазбаўленне выбарчых правоў было зневажальным пакараннем. Згодна цыркуляру ад 25 жніўня 1927 года, лішэнцы не мелі права быць членамі прафсаюза і займаць "пасады ў органах улады". Адзначым, што па меры адзяржаўлівання эканомікі "органам улады" станавілася практычна любое месца працы. Лішэнцаў не абслугоўвалі прадпрыемствы грамадскагэ харчавання. У 30-ыя гады, згодна палажэння аб паспартызацыі, іх не прапісвалі ў гарадах, высялялі з займаемых кватэр, раскулачвалі [9]. Удзел у выбарах ці проста прысутнасць лішэнца на выбарчым сходзе цягнула за сабою крымінальны пераслед. Цягнула за сабою пакаранне і паведамленне аб сабе непраўдзівых звестак у выбарчую камісію.

7 сакавіка 1928 года цыркулярам АГПУ усім яго органам на месцах было патлумачана, што "усе адміністрацыйна сасланыя, незалежна ад та го, ці забаронена ім пражыванне ў вызначаных мясцовасцях СССР без дамацавання ці з дамацаваннем да вызначанага месца — пазбаўляюцца на увесь час высылкі актыўных і пасіўных выбарчых правоў" (Цэнтральны Архіў МБ РФ).

За кошт лепшага "выяўлення капіталістычных элементаў у горадзе і на сяле" па ўсіх катэгорыях саветаў БССР у 1928 годзе было пазбаўлена выбарчых правоў: у сельскіх саветах — 1,8% выбаршчыкаў, у местачковых —14,8%, па неакружных гарадскіх саветах — 13,9%, па акружных гарадскіх саветах — 9,1 % (у 1927 годзе гэтыя лічбы былі ніжэйшымі, адпаведна 1,4%, 12,8%, 8%).[10].  Як адзначалася ў спецзводцы "Аб ходзе падрыхтоўчай працы да перавыбараў сельскіх саветаў", за 5 месяцаў 1929 года "колькасць лішэнцаў павялічылась у параўнанні з мінулым годам", у г. Гарадку Віцебскай акругі — на 200 чалавек, у Шацкім сельсавеце Мінскай акругі — на 13 і г.д. (Цэнтральны Архіў МБ РФ)..

Пазбаўленне выбарчых правоў стала масавым. Зараз, акрамя выбарчых камісій, маглі пазбавіць фабзаўкамы, мясткамы, домакіраўніцтва, калгасы і нават брыгады. Колькасць скаргаў на неправільнае пазбаўленне выбарчых правоў настолькі павялічылась, што ў красавіку 1930 года Прэзідыум ЦВК быў вымушаны прыняць пастанову, у якой катэгарычна асудзіў практыку павальнага пазбаўлення выбарчых правоў.

Кантроль за высоўваннем у дэпутаты здзейснілі не толькі партыйныя органы, зараз іх рашэнне было другасным. Спецслужбы ўважліва вывучалі мінулае кандыдатаў, іх сваякоў і знаёмых. У кандидаты маглі патрапіць толькі асобы адпаведнага сацыяльнага паходжання, без "заганных" сувязяў. Іншыя кандыдатуры, нават зацверджаныя партыйнымі органамі, адводзіліся.

У другой палове 30-ых гадоў дэпутацкая недатыкальнасць была пустой фармальнасцю. Гэтак, у снежні 1938 года НКВД былі арыштаваны 11 дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР, у тым ліку Старшыня СНК БССР Кавалёў А. Ф., сакратар Палескага Акружкама АнаньеўАА, старшыня Палескага аблвыканкама Раманенка С. М. і інш. [11].

Саветы і іх органы на месцах выкарыстоўваліся як органы палітычнага прымусу. Значная роля актывістаў сельскіх сваетаў у здзяйсненні раскулачвання, закрыцця ў БССР храмаў. Амаль 100% галасавання на выбарах у Саветы ўдалося дабіцца з дапамогай спецслужбаў, пазбаўлення выбарчых правоў — людзі баяліся праявіць нават самую малую нелаяльнасць да савецкай улады.

Дваране, генералы і афіцэры, папы, гандляры —далека не поўны пералік сацыяльных груп, якія патрэбна было знішчыць. Бальшавікі растрэльвалі людзей не толькі за іх палітычныя погляды, але і за прыналежнасць да "эксплуататарскіх класаў". Прававая абароненасць для "багатых" адсутнічала. Па меры ўмацавання таталітарнай сістэмы фармалізацыя прававых норм стала распаўсюджвацца і на "немаёмныя класьГ —сялян, рабочых, рабоча-сялянскую інтэлігенцыю, якія паўсталі перад тварам дзяржавы такімі ж безабароннымі, як і "багатыя".

Адсутнасць законнасці палягчала дзейнасць сістэмы карных органаў, з дапамогай якой дзяржава здзяйсняла тэрор у адносінах да "варожых" сацыяльных груп. Першапачаткова, карныя функцыі мелі розныя неканстытуцыйныя фармаванні: прадатрады, камбеды, а таксама мясцовыя камітэты бальшавіцкай партыі. Своеасаблівасць ваеннай сітуацыі прыдала карным дзеянням цэнтралізаваны характар. Пазней становішча было выпраўлена: праведзена цэнтралізацыя рэпрэсіўнага апарату, уніфікавана сістэма органаў, якія ажыццяўлялі карную палітыку.

ВЧК атрымала права "на арганізацыю пры сабе асобных узброенных атрадаў", права ў выпадку ўзброеннага выступу ці ваеннага стану "непасрэднай расправы дзеля выкаранення злачынства", права накіроўваць у спецыяльныя контррэвалюцыйныя лагеры [12].

Вынясенне прысудаў па справах, якія праводзіліся ВЧК, ажыццяўлялі рэўтрыбуналы, якія рашалі выклікаць ці не выклікаць на свае паседжанні сведкаў, дапускаць ці не дапускаць абарону ці абвінавачванне да разгляду справы. Яны не былі "нічым звязаныя ў вызначэнні пакарання"[13].

ВЧК і яе мясцовыя органы стваралісь як асобныя неканстытуцыйныя дзяржаўна-партыйныя структуры, з правамі кантролю за выканаўчай дзейнасцю усіх дзяржаўных структур. Не выпадкова ў заданы ЧК на месцах уваходзіў "надзвычай строгі нагляд за правядзеннем у жыццё дэкрэтаў і распараджэнняў як цэнтральнай, так iмясцовай Савецкай улады". (центральны Архіў МБ РФ). Пасля ўсталявання ў Беларусі Савецкай улады на яе тэрыторыі, што з'яўлялася састаўной часткай РСФСР, уступілі ў сілу заканадаўчыя акты апошняй. Сітуацыя не змянілась і з абвяшчэннем БССР. Губернскія (пазней iрэспубліканскія) аддзяленні ВЧК падпарадкоўвалісь iнарматыўным дакументам, што выдаваліся ў Маскве.

Карная палітыка ў Беларусі пачала здзяйсняцца адразу ж пасля ўсталявання на свабоднай ад немцаў тэрыторыі Савецкай улады. Прававым абгрунтаваннем для яе быў знакаміты дэкрэт ад 5 верасня 1918 года, які ўсталёўваў "чырвоны тэрор".

"Расхлябанасці і міндальнічанню павінен быць неадкладна пакладзены канец. Усе вядомыя мясцовым Саветам правыя эсэры павінны быць неадкладна растраляныя. Ад буржуазіі і афіцэрства павінна быць узята значная колькасць закладнікаў. Пры самых малых спробах супрацьстаяння ці самым малым руху у белагвардзейскім асяродку павінен прымацца безумоўны масавы растрэл. Мясцовыя Губвыканкамы павінны праяўляць у гэтым накірунку асаблівую ініцыятыву" [14], — указвалася ў загадзе ВЧК аб закладніках, аддадзеным у верасні 1918 года.

Мірныя жыхары ў прамым сэнсе сталі закладнікамі праводзімай дзяржавай палітыкі. У пратаколах Калегіі ЧК Беларусі і Літвы адзначалася:

"Пратакол № 4 ад 11 траўня 1919г. Слухалі: Аб узяцці закладнікаў. Абмеркаваўшы ўсебакова пытанне аб мяркуемым абёме закладнікаў, пастанавілі: арыштаваць у тэрміновым парадку закладнікамі найбольш вядомых польскіх грамадзянаў".

“Пратакол № 8 ад 18 траўня. Па прапанове тав. Багуцкага, якім чынам можна знайсці вядомых закладнікаў, калегія пастанавіла: прапанаваць т.т. Сянюта і Піхаляк у тэрміновым парадку сабраць у старых кнігах былога самакіравання, якія знаходзяцца дзе-небудзь у архівах, звесткі аб асобах, якія займаюць высокае становішча ў колах контррэвалюцыянераў па сваёй рухомай маёмасці" (Архіў КГБ РБ). У закладніках былі і "5-6 рабінаў". Дакладныя спісы закладнікаў накіроўваліся ў Маскву (Архіў КГБ РБ), у жніўні 1919 года яны налічвалі 67 чалавек.

Людзей арыштоўвалі па ананімных пісьмах, за невыкананне "працоўных заданняў". Следчыя справы не заўсёды заводзілісь. Сістэма грамадзянскіх судоў практычна бяздзейнічала, аўтарытэт іх быў надзвычай нізкім.

У пачатку 20-ых гадоў спецслужбы дзейнічалі пад кантролем партыйных структураў. Аднак, ужо з 1924 года АГПУ пачынае дзейнічаць адносна самастойна. У яго структуры фармуюцца пазасудовыя органы, якія здзяйснялі функцыі судовых — так званыя Асобныя На рады. Загадам АГПУ №172 ад 2 красавка 1924 года Асобныя Нарады ГПУ у складзе 3-х чалавек ("троек"), прызначаемых старшынёю АГПУ, атрымлівалі права прымаць рашэнні аб высылцы грамадзян. Адначасова з Асобнай Нарадай права судовай дзейнасці атрымала і калегія АГПУ.

Асобныя Нарады ўтвараліся і ў Паўнамоцных Прадстаўніцтвах АГПУ у рэспубліках. У іх склад уваходзілі 2 члены Калегіі АГПУ саюзных распублік пад старшынствам Упаўнаважанага АГПУ. Пры гэтым асобная нарада Аб'яднанага ГПУ магла перагледзець ці замяніць любую пастанову ГПУ саюзных рэспублік.

5 лютага 1930 года была ўтворана Тройка АГПУ і ў Беларусі. Яе ўзначаліў Паўнамоцны Прадстаўнік АГПУ па БВА Ф. Рапапорт. Толькі за 5 дзён — з 5 па 10 лютага —Тройкай прысуджаныя да вышэйшай меры пакарання 65 чалавек, да зняволення ў канцлагер — 62. 3 13 лютага па З сакавіка гэтай жа Тройкай разгледжана 722 справы: "раскрыта" 3 контррэвалюцыйныя арганізацыі, 156 групоўвак, выяўлена 2 масавыя выступленні, 13 тэрактаў, 6 актаў шкодніцтва, 2 банды і 540 контррэвалюцыйных адзіночак. Як выцякае са "Спецзводак аб працы Троек ПП АГПУ па ліквідацыі контррэвалюцыйных арганізацый, груповак і адабраных адзіночкаў у сувязі з праводзімай кампаніяй па кулацтву", падэкадна падаваемых у цэнтр, на 30 траўня 1930 года ў Беларусі па 1 катэгорыі было арыштавана 6437 чалавек, з іх асуджана Тройкай 6249; да вышэйшай меры пакарання — 912 чалавек (14,6%), у канцлагеры —1723 чалавек (тэрмінам на 10 гадоў — 256, на 5 гадоў — 1020 і на 3 гады — 447 чалавек), саслана 2237 чалавек.

Пашырэнне правоў АГПУ у працэсе "ліквідацыі кулака як класа", мела трагічныя вынікі. Мноства сялянскіх сем'яў страцілі кармільцаў: галовы сем'яў растраляныя ці выпраўленыя рашэннем Троек у лагеры. Пакінутыя без сродкаў існавання жанчыны, дзеці, старыя вымушаныя былі жабраваць, красці. Гэтак, толькі па Жлобінскім раёне "адміністрацыйна-службоваму пераследу" ў ліпені 1933 года падверглася 216 гаспадарак з 885 ядакамі". "Гэтыя сем і ў сваёй большасці знаходзяцца ў раёне і жывуць за коштжабрацтва па хатах", — паведамлялі ў ЦК КПБ(б) і СНК БССР раённыя лідэры [15].

Масавая калектывізацыя афіцыйна скончылася ў 1934 годзе. Да гэтага часу ПП АГПУ па БССР правяло шэраг буйных палітычных працэсаў: "Беларуская філія Працоўнай Сялянскай Партыі", "Беларуская філія Прампартыі", "Беларуская філія меншавікоў", "Беларуская Народная Грамада", "Саюз Вызвалення Беларусі", "Беларускі Нацыянальны Цэнтр", "Сапраўды Праваслаўная царква" і інш., выкрыла шкодніцтва на запалкавых фабрыках Гомеля, у сістэме жывёлагадоўлі і ветэрынарыі БССР, у Дзяржплане, у Трактарацэнтры. Шырока стала ўжывацца смяротнае пакаранне. Так, па сфабрыкаванай справе аб дзейнасці "контррэвалюцыйнай" кулацкай арганізацыі "Партыя вызвалення сялян" у Пухавіцкім, Мінскім раёнах і Мінску было арыштавана 110 чалавек. 2 красавіка 1933 года рашэннем Тройкі 101 з іх прысуджаны да вышэйшай меры пакарання [16]. У 1956 годзе ўсе 110 рэабілітаваны.

Узмацнілася дзейнасць Троек НКВД, якія практычна замянілі судовыя органы. Гэтак, за студзень-красавік 1936 года Тройкай НКВД БССР асуджана 2265 чалавек, Вярхоўным Судом БССР за гэты ж перыяд 212 (Архіў КГБ РБ). Усяго за 1936 год Тройка НКВД БССР асудзіла 8074 чалавекі — на 4297 чалавек больш, чым у 1935 годзе. Вярхоўны Суд БССР разгледзеў 136 дел, асудзіўшы 349 чалавек.

У БССР у перыяд са жніўня 1937 па верасень 1938 года на аснове загадаў НКВД СССР праведзена аперацыя па выяўленню польскай, нямецкай і латвійскай агентураў. Асобнай Тройкай НКВД БССР разгледжана 6770 спраў, асуджана па 1-ай катэгорыі 4650 чалавек [17].  Спецслужбы раскрылі і абясшкодзілі "Абяднанае антысавецкае падполле ў БССР". Арыштавана і асуджана 2570 чалавек, з якіх 40 — займалі пасады наркамаў і іх намеснікаў, 24 былі сакратарамі акружных, гарадскіх і раённых камітэтаў КПБ(б), 25 — акадэмікамі і навуковымі супрацоўнікамі, 41 — выкладчыкамі ВНУ, 20 —пісьменнікамі і літаратурнымі супрацоўнікамі [18].

Матэрыялы следчых спраў на былых супрацоўнікаў НКВД і сёння з'яўляюцца недаступнымі для аналізу. Малюнак страшэннага беззакония прыадкрываецца з іх паказанняў, уключаных у розныя даведкі, якія былі далучаны да спраў па рэабілітацыі, праведзенай у 1957-59г.г., кіраўнік III аддзялення УНКВД па Гомельскай вобласці Равінскі Р. сцвярджаў, што для правядзення масавых арыштаў па рашэнню ЦК ВКП(б) былі ўсталяваны "ліміты" — колькі чалавек патрэбна арыштаваць. Для Гомелю "ліміт" быў усталяваны спачатку ў 500, затым у 1000, а потым у 2000 чалавек. Сакалоў (намеснік наркама УД БССР) на аператыўнай нарадзе такім чынам інстуктаваў супрацоўнікаў НКВД: "Вы павінны раўняцца на стаханаўцаў на вытворчасці і не толькі выконваць нормы па выкрыццю аднаго чалавека ў суткі, але даваць больш, каб не дарэмна атрымліваць дзяржаўныя грошы" [19]. У Мінску нормы "выкрыцця" былі ад 1 да 3-х арыштаваных у суткі, у Гомелі — ад 1 да 2-х [20].

"Прызнацельных" паказанняў следчыя дабіваліся шляхам фізічнага ўздзеяння. "Берман і былы начальнік следчага аддзела Волчык сталі на афіцыйных нарадах супрацоўнікаў існуючага тут следчага аддзелу даваць устаноўкі зусім адкрыта, што калі вораг не здаецца, трэба на ягоўздзейнічацьфізічна і зламаць яго... I я ў ліку іншых стаў гэта рабіць. Я стаў прымяняць пры дапросах да арыштаваных самыя розныя сродкі здзекаў над арыштаванымі... Я біў і прымяняў розныя здзекі: біў іх рукамі, садзіў на стул, затым адымаў з-пад іх стул і яны падалі на падлогу, згібаў іх удвая і ставіў зверху стул, садзіўся на яго і сядзеў да таго часу, пакуль гэтыя асобы не пачыналі даваць паказанні; пляваў у твар і інш. Праўда, частка арыштаваных, — палавіну я не біў, таму што яны значка легка пачыналі даваць паказанні і без гэтага" (Архіў КГБ РБ), — пісаў у заяве з просьбай аб памілаванні ў пістападзе 1938 года арыштаваны следчы Быхоўскі.

У Гомелі дзеля выкрыцця "контррэвалюцыянераў і шпіёнаў" ў студзені ў скляпеннях НКВД было абсталявана 3 камеры —"парылкГ. У вузкія памяшканні (два ложкі не ўлазілі) камер-адзіночак, дзе столь з аднаго боку была 2 м, з другога 1,5 м, без вакон і вентыляцыі, з цэментаванай падлогай, заганялі да 20 і больш чалавек. Столькі, колькі маглі ўціснуць. Камеры ацяпляліся печчу, у іх круглыя суткі гарэў свет. Тут людзей трымалі суткамі — яны стаялі да тага часу, пакуль не давалі "прызнавальных" паказанняў.

Ад гарачыні ў людзей апухалі ногі, на целе з'явіліся пухіры. Каля дзвярэй, дзе было больш паветра, ставілі камерных агентаў-крымінальнікаў, прысуджаных да растрэлу, якія таксама збівалі вязняў. Калі нехта траціў прытомнасць, яго вывалаківалі, адлівалі вадою са шлангу і зноў запіхвалі ў камеру. Больш за 20 дзён "парылку" не вытрымліваў ніхто. Да асабліва нескароных прымянялі яшчэ адну меру ўздзеяння — "ляднік". Арыштаванага змяшчалі ў карцэр з цэментаванай падлогай, дзе зімою і летам была (, вельмі нізкая тэмпература. Праз "парылкі" прайшло 500-800 чалавек з агульнай масы разгледжаных спраў на 800-900 чалавек (Архіў У КБ РБ па Гомельскай вобласці).

У Мінскай турме-"амерыканцы" быў арганізаваны, асобны рэжымны корпус, куды дастаўляліся ўжо прысуджаныя да смерці, але, па меркаванню следчых, не даўшыя цалкам праўдзівых паказанняў. Асуджаныя дапрашываліся ў якасці сведкаў, да іх прымяняліся асабліва вычварэнскія здзекі. Калі дапрошваемы даваў "паказанні", стан яго палягчалі, давалі яму цыгарэты. У "асобным . корпусе" было пакінута 270 чалавек, 88 з іх "далі паказанні" на 3489 грамадзян (Архіў КГБ РБ).

Першапачаткова, згодна з "Кіруючымі пачаткамі па  крымінальнаму праву РСФСР", якое прымянялась і ў Беларусі, высылка за межы БССР павінна была распаўсюджвацца толькі на замежнікаў. Затым сталі высяляць "класава чужыя элементы". Высяленне за межы, Беларусі ў пачатку 20-ых гадоў атрымала такое распаўсюджанне, што 24 лістапада 1921 года ЦБК БССР прыняў спецыяльнае рашэнне па гэтаму пытанню. У пастанове гаварылася:

         "1. Забараніць карным органам прымушаць да высялення за межы Беларусі.

2. Паліткамісіі выносіць пастановы аб высяленні не могуць.

3. Права вынясення прысудаў аб высяленні за межы Беларусі прадастаўляецца выключна ЧК Беларусі, але прысуд уступав ў сілу толькі пасля санкцыі яго Прэзідыумам ЦВК" [21].

У Беларусі таксама разгарнуўся пошук "контррэвалюцыянераў" сярод інтэлігенцыі. 10 лістапада 1922 года ў Дзяржінфармзводцы ГПУ паведамлялася ў Маскву: "Дзейнасць контррэвалюцыйных групаў канцэнтруецца каля Інстытуту Беларускай культуры, дзе маюцца прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая працуе над адраджэннем беларускай культуры. Сярод іх галоўную ролю адыгрываюць дзеячы беларускіх нацыянальных сацыялістычных партый, праца якіх канцэнтруецца на моладзі і зводзіцца да выхавання нацыянальнай самасвядомасці і прапаганды дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ў яе этнаграфічных межах і палітычнай самастойнасці. У гэтай прапагандзе старанна праводзіцца думка, што савецкая ўлада ў Беларусі зяўляецца русіфікатарскай, якая сціскае развіццё беларускай культуры. Апорнымі пунктамі з'яўляюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы, педтэхнікумы, беларускія курсы і школы, дзе члены Інбелькульта займаюць кафедры і стаяць выкладчыкамі. Асабліва яры прапагандыст намячаецца да высылкі" (Цэнтральны Архіў Мб РФ). Гаворка ішла пра Я. Лёсіка.

 

Дадатковая інфармацыя